Кацярына Пятроўна Багалюбава (Кандраценка) (укр.: Катерина Петрівна Боголюбова, больш вядомая як Каця Chilly або Каця Чылі; нар. 12 ліпеня 1978, Кіеў, УССР) — украінская спявачка, музыкант і кампазітар. За пятнаццаць гадоў прафесійнай кар’еры выпусціла чатыры альбомы, якія прыцягнулі значную ўвагу прэсы і гледачоў.

Каця Chilly
укр.: Катерина Петрівна Боголюбова
Дата нараджэння 12 ліпеня 1978(1978-07-12) (45 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, кампазітарка
Інструменты вакал[d]
Жанры народная музыка, рок-музыка, поп-музыка, электронная музыка, транс[d], хаўс[d] і фолк-музыка
katyachilly.com

Дзяцінства і юнацтва правіць

Каця Кандраценка нарадзілася 12 ліпеня 1978 года ў Кіеве. На тэлебачанне Каця ўпершыню трапіла летам 1986-га — канцэрт «Дзеці Чарнобыля» у адным з піянерлагераў паказала тэлебачанне. Гэта было першае сур’ёзнае выступленне васьмігадовай Каці, яна выканала песню «33 коровы». Спявачка успамінае: «Усё гэта выпадкова здымалася тэлебачаннем, і я адчула, як у маю кроў трапіў вірус сцэны, які, у прынцыпе, немагчыма вывесці».

Калі вучалася ў трэцім класе агульнаадукацыйнай школы, Каця старанна наведвала фальклорны калектыў і спявала ў дзіцячым фальклорным хоры «Ореля». Акрамя гэтага вучылася ў музычнай школе гульні на фартэпіяна і віяланчэлі. Пазней, у сёмым класе, перайшла ў школу мастацтваў на фальклорнае аддзяленне. Потым прыйшла чарга ўкраінскага гуманітарнага ліцэя пры Нацыянальным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі. Далей Каця вывучала фалькларыстыку на філалагічным факультэце гэтага ж універсітэта.

Творчы шлях пачаўся яшчэ ў 1992 годзе, калі Каця атрымала гран-пры на конкурсе «Фант-лото Надія» з песнямі сваёй настаўніцы Ірыны Сівохінай «Білі крила» і «Бісенятко». На гэтым конкурсе лёс звёў яе з кампазітарам Сяргеем Іванавічам Смятаніным, які зрэдку выступаў як аўтар-выканаўца, а часцей пісаў песні для маладых спевакоў. Ён пачаў пісаць і для Каці. Такія песні як «Прости, прощай», «Буде так». З вясны 1996 года Сяргей засяродзіўся на папавангардным праекце (спалучэнне старажытных славянскіх рытуальных спеваў з сучасна аранжыраванай музыкай) са спявачкай Кацяй Кандраценка. З 30 мая яна жыве з новым імем Каця Chilly.

Прафесійная дзейнасць правіць

1996—1999 правіць

Першыя прафесійныя выступы Кэці Chilly адбыліся на «Песенным вернісажы-96» і «Ялце-96» (чэрвень-ліпень 1996 года). У гэтым жа годзе яна стала самым значным адкрыццём ва ўкраінскай папмузыцы, заваяваўшы першае месца сярод папвыканаўцы на фестывалі «Чырвона рута» у Харкаве (28-29 красавіка 1996 года).

У канцы 1996 года Смятанін і Каця вярнуліся з Егіпта і прывезлі матэрыял для дэбютнага альбома спявачкі «Русалки In Da House», выхад якога быў запланаваны на канец верасня 1997 года. Хоць кіеўская кампанія Zone Records (партнёр PolyGram) і змагла прэзентаваць яго ў снежні 1997-га, аднак растыражаваць яго ўдалося толькі 26 жніўня 1998 года. Адначасова Каця Chilly працягвала сваю канцэртную дзейнасць.

У канцы чэрвеня 1997 года Каця Chilly выступіла на пятнаццатым юбілейным фестывалі ўкраінскай культуры ў Пшэмыслі (Польшча). 25 кастрычніка 1997 года разам з Lucky Strike Party і DJ ШаломGreen Grey).

У канцы ліпеня 1999 года Каця Chilly адправілася ў турнэ па гарадах Заходняй Еўропы. За мяжой спявачка выступала ў Польшчы, Германіі, Швецыі, ЗША і інш. Таксама ў канцы ліпеня з’явіўся першы яе відэакліп «У землі», які быў зняты ў Польшчы.

2000—2003 правіць

З 2000 года Каця супрацоўнічала з кампазітарамі, аранжыроўшчыкамі і мультыінструменталістамі Леанідам Белеем з «Мандрів» і Аляксандрам Юрчанка (экс — «Yarn», «Blemish») — запісаны пасля альбом «Сон» так і не быў выдадзены, нягледзячы на тое, што праграма была паспяхова аб’язджана на пляцоўках Англіі і Расіі. Каця затое скончыла універсітэт і працягнула навучанне ў аспірантуры — як Кіеўскага, так і Люблінскага універсітэт.

У сакавіку 2001 года Каця выступіла з канцэртнай праграмай у Лондане, дзе дала больш за 40 канцэртаў. Выступ Каці ў прамым эфіры транслявала кампанія BBC. Гэтая кампанія таксама зняла кліп (live) спявачкі, які год трансляваўся ў эфіры канала.

Вясной 2003 года Каця Chilly узгадала пра сябе сумесным кліпам «Понад хмарами», праспяваўшы дуэтам з лідарам з групы «Тартак» Сашам Палажынскім.

2005—2006 правіць

У чэрвені 2005 года Каця Chilly ў супрацоўніцтве з кампаніяй Ukrainian Records прэзентавала пілотны да новага альбома максісінгл «Півні». Над стварэннем рэміксаў працавалі вядомыя расійскія і ўкраінскія дыджэі: Tka4 (Кіеў), Яўген Арсенцьеў (Масква), DJ Lemon (Кіеў), Professor Moriarti (Масква), LP (Калінінград).

Увесну 2006 года Каця Chilly выпусціла альбом «Я — молодая», у які ўвайшлі 13 трэкаў[1]. Сярод іх — некалькі ўжо прадстаўленых трэкаў: дуэт з Сашам Палажынскім «Понад хмарами», выпушчаная на сінгле кампазіцыя «Півні» і песня «Я — молодая», музычнае відэа на якую выйшла ў сярэдзіне лютага. Альбом уяўляе сабой сінтэз фальклору і сучаснай электроннай музыкі. У аснову большасці кампазіцый альбома пакладзены народныя словы («Крашен вечір», «Зозуля», «Криниченька»). У канцэпцыю работы ўдала ўпісаліся вершы сучасных аўтараў — харкаўскай паэткі Ніны Супруненка, Вольгі Башкіровай і Фёдара Млінчанка.

2007—2009 правіць

У 2007 годзе Каця Chilly выступае з сумесным праектам з вядомым украінскім джазавым калектывам «Solominband», куды ўваходзяць Віктар Саломін (домра), Аляксей Багалюбаў (фартэпіяна), Алік Фатаеў (ударныя), Канстанцін Іаненка (бас-гітара). Новая праграма «Крашен вечір» спалучае ў сабе ўкраінскі фальклор у джазавай апрацоўцы. Адыграўшы гэтую праграму на канцэртных пляцоўках Кіева, Каця Chilly і «Solominband» становяцца хэдлайнерамі аднаго з самых вядомых джазавых фестываляў Украіны, які штогод з 2003 года праходзіць у Кактэбелі «Джаз Кактэбель 2007».

У 2008 годзе ў гурт «Катя Chilly Group 432Гц» уваходзілі наступныя музыкі: Максім Сідарэнка (піяніна), Ксенія Задорская (скрыпка), Юрый HOBOT Галінін (кантрабас), Дзмітрый Барысаў (джамбей), Ваня Уласенка (дарбука)[2].

У 2009 годзе Каця Chilly — хэдлайнер асноўных украінскіх фестываляў: «Співочі тераси», «Золоті ворота», «Червона рута», «Антонич-фест», «Рожаниця». У канцы года Каця Chilly становіцца хэдлайнерам конкурсу «Дзіцячае Еўрабачанне-2009», якое праходзіла ў Кіеве.

2017—цяпер правіць

У 2017 годзе Чылі ўдзельнічала ў сёмым сезоне вакальнага талент-шоў «Голос країни». На сляпых праслухоўваннях яна праспявала песню «Світлиця» і павярнула ўсе чатыры трэнерскія крэслы. У выніку сярод трэнераў Chilly выбрала Ціну Караль[3]. У паўфінале талент-шоу Chilly выканала песню «Яблінька», але не трапіла ў фінал, саступіўшы іншаму ўдзельніку каманды Караль — Аляксандру Кліменку[4].

Спявачка ўдзельнічала ў Нацыянальным адборы на «Еўрабачанне-2020»[5].

Склад «Катя Chilly Group 432Гц» правіць

Цяперашнія ўдзельнікі[6]
  • Каця Chilly — вакал
  • Валянцін Карніенка — кантрабас
  • Алек Фантаеў — ударныя
  • Сяргей Ахрымчук — скрыпка
  • Максім Сідарэнка — фартэпіяна
  • Сяргей Паціенка — бандура
Былыя ўдзельнікі[2]
  • Ксенія Задорска — скрыпка
  • Юрый Галінін — кантрабас
  • Дзмітрый Барысаў — джамбей
  • Ваня Уласенка — драмбукі

Дыскаграфія правіць

Студыйныя альбомы правіць

  • Русалки in da House (1998)
  • Я — молодая (2006)

Нявыдадзеныя альбомы правіць

  • Сон (2002)

Сінглы правіць

  • Півні (2005)

Саўндтрэкі правіць

Варыянт народнай песні «Тече річка невеличка» ў выкананні Каці Chilli стаў саўндтрэкам да фільма «Тарас. Вяртанне»[7].

Музычныя кліпы правіць

Год[8] Назва[8] Рэжысёр[8]
1996 «У землі» Наталля Шаўчук
2003 «Понад хмарами» (з Сашам Палажынскім) Віктар Прыдувалаў
2005 «Півні» Іван Цюпка
2006 «Я молодая» Ігар і Аляксандр Сцяколенка
2008 «Крашен вечір» Ваня Цімчанка[9]

Грамадская пазіцыя правіць

У 2017 годзе падтрымала гуманістычную ініцыятыву UAnimals і выйшла на ўсеўкраінскі марш за правы жывёл[10].

Тэлебачанне правіць

  • Ігри патріотів — гулец (1 сезон 2005 года)

Зноскі

  1. Кравчук Мила. Катя Chilly выпустила новый альбом (руск.) (28 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2019. Праверана 2 лютага 2020.
  2. а б Ряполова Мария. Катя Chilly: «Волшебство – это когда ты здесь и сейчас на все 100%» (руск.)(недаступная спасылка) (20 жніўня 2008). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2009. Праверана 2 лютага 2020.
  3. Легендарна Katya Chilly спричинила фурор потужним виступом на "Голосі країни-7" (27 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2017. Праверана 2 лютага 2020.
  4. За шаг до победы: Катя Чили покинула шоу Голос країни 7 (руск.) (18 красавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 19 снежня 2017. Праверана 2 лютага 2020.
  5. Морі Євгеній. Katya Chilly, Jerry Heil, KHAYAT. Оголошено учасників Національного відбору Євробачення-2020 (20 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 25 січня 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  6. Katya Chilly Group 432Гц - фільм-концерт "432" (18 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 лютого 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  7. Katya Chilly "Тече річка невеличка..." - Саундтрек фільму "Тарас. Повернення" (OST). Архівавана з першакрыніцы 21-10-2020.
  8. а б в Всі кліпи Каті Chilly (M1 2006) (6 красавіка 2011). Праверана 2 лютага 2020.
  9. Katya Chilly & Roman Hrynkiv & Zavoloka - Krashen vechir (5 лютага 2008). Архівавана з першакрыніцы 2 лютого 2020. Праверана 2 лютага 2020.
  10. Хто з відомих українців підтримав Всеукраїнський марш за права тварин. Архівавана з першакрыніцы 25 лютого 2018. Праверана 24-02-2018.