Кашонаўка
Кашо́наўка[1] (трансліт.: Kašonaŭka, руск.: Кашоновка) — вёска ў Мядзельскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Сваткаўскага сельсавета.
Вёска
Кашонаўка
|
Гісторыя
правіцьУ 1868 годзе Кашонаўка — засценак Мядзельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні, 1 двор, 8 жыхароў. У 1904 годзе Кашонаўка — вёска той жа воласці і павета, 26 жыхароў, у 1908 годзе 25 жыхароў. У 1921 годзе засценак у складзе гміны Мядзел Дунілавіцкага (з 1925 года Пастаўскага) павета Віленскага ваяводства, 4 двары, 23 жыхары. У 1931 годзе 6 двароў, 25 жыхароў. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лук’янаўскім сельсавеце Мядзельскага раёна Вілейскай, з 20 верасня 1944 года Маладзечанскай вобласці, з 1951 года ў Сваткаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Мінскай вобласці. У 1940 годзе вёска налічвала 12 двароў, 62 жыхары. У 1948 годзе жыхары вёсак Кашонаўка і Старынкі арганізавалі калгас імя Кірава. З 1959 года вёска ў складзе калгаса «Зара», з 1 лютага 1988 года — калгаса імя Леніна (цэнтр — вёска Сваткі), з 1994 года — аграфірмы «Зара», з сакавіка 1997 года — сельскагаспадарчага прадпрыемства імя М. Танка (цэнтр — Сваткі).
Насельніцтва
правіць- 21 жыхар (1960)
- 2 двары, 5 жыхароў (1997)
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Kaszonówka, zaścianek, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy (польск.). — Warszawa, 1882. — S. 901.