Каўнакес (грэч. καυνάκης < акад.: gaunakka) — адзенне з даўгашэрснага футра, якую з III тысячагоддзя да н. э. насілі шумеры і жыхары Маргіяны. Пазней каўнакесам пачалі называць матэрыю з ворсам  (руск.), які імітуе футра.

Шумерскі каўнакес у статуэткі Эбіх-Іля  (англ.), Ранняя дынастыя, 2400 г. да н. э.
Бактрыйская статуэтка жанчыны ў каўнакесе

Археалагічныя знаходкі складовых статуэтак  (руск.) і пячатак-амулетаў з раскопак паселішчаў у Туркменістане сведчаць, што каўнакес быў распаўсюджаны сярод носьбітаў бактра-маргіянскай цывілізацыі. Гэта была прасторная сукенка з шырокімі выразам і рукавамі. Гэтыя сукенкі ці ўпрыгожваліся, або складаліся з доўгіх язычкоў воўны, што ў некалькі шэрагаў бруямі спускаліся ад выраза да падола.

У дачыненні да Месапатаміі  (руск.) каўнакесам называюць ваўняныя альбо тканыя шмат’ярусныя спадніцы, часта аздобленыя махрамі[1].

У каўнакеса быў цэлы шэраг працягаў. Насцегнавыя пакрывалы з футра вельмі доўга захоўваліся ў царкоўным абрадзе аж да Сярэдневякоўя, а махры да гэтага часу выкарыстоўваюцца ў абавязковым малітоўным яўрэйскім касцюме — таліце  (руск.)[2][3].

Зноскі

  1. Словарь терминов моды. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2010. Праверана 18 мая 2023.
  2. Л. Кибалова и др. Иллюстрированная энциклопедия моды. Артия. 1986
  3. История моды: Вавилон и Ассирия. Архівавана з першакрыніцы 15 сакавіка 2009. Праверана 18 мая 2023.

Літаратура правіць

  • Л. Кибалова и др. Иллюстрированная энциклопедия моды. Артия. 1986.

Спасылкі правіць