Квант суцяшэння

(Пасля перасылкі з Квант міласэрнасці)

«Квант суцяшэння» (англ.: Quantum of Solace) — 22-і фільм з серыі фільмаў пра англійскага агента Джэймса Бонда, заснаваны на адным з аповедаў Яна Флемінга. Агент 007, чыю ролю выконвае Дэніел Крэйг, адпраўляецца на пошукі забойцаў Уэспер, і высвятляе, што яе шантажавалі. Рэжысёр фільма — Марк Форстэр. Сцэнарый напісаны, у прыватнасці, лаўрэатам прэміі «Оскар» Полам Хагісам.

Квант суцяшэнняM:
англ.: Quantum of Solace
Постар фільма
Жанр шпіёнскі фільм[d], прыгодніцкі фільм[3][4] і баявік
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Sony Pictures Entertainment[d][8], Metro-Goldwyn-Mayer, United Artists[d], Eon Productions[d] і Columbia Pictures
Працягласць 106 хв.
Бюджэт 200 000 000 $
Зборы 589 580 482 $[12] і 168 368 427 $[12]
Краіна
Мова англійская
Год 29 кастрычніка 2008[1], 6 лістапада 2008[2], 31 кастрычніка 2008, 31 кастрычніка 2008[1] і 14 лістапада 2008[1]
Наступны фільм 007: Каардынаты «Скайфол»[d]
IMDb ID 0830515
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Прэм’ера фільма адбылася 29 кастрычніка 2008 г. у Вялікабрытаніі.

Сюжэт правіць

Пасля здрады Уэспер, агент 007 дужаецца з жаданнем ператварыць апошняе заданне ў асабістую вендэту. У пошуках ісціны, Бонд і М дапытваюць Містара Уайта, ад якога пазнаюць, што Арганізацыя, якая шантажавала Уэспер, нашмат складаней і небяспечней, чым можна было падумаць.

Судмедэксперты Mi6 усталёўваюць сувязь Уэспер з ананімным банкаўскім рахункам на Гаіці. Тамака Бонд выпадкова знаёміцца з баявой дзяўчынай Камілай, якая таксама прагне помсты. Праз Камілу Бонд выходзіць на Дамініка Грына, жорсткага бізнесмена і не апошняга чалавека ў Арганізацыі.

Пабываўшы ў Аўстрыі, Італіі і Паўднёвай Амерыцы, Бонд пазнае аб сумеснай змове Грына і генерала Медрана з мэтай усталявання кантролю над сусветнымі запасамі нафты. Выкарыстаючы магчымасці Арганізацыі і дакладных яму людзей у ЦВК і брытанскай выведцы, Грын абяцае генералу зрынуць існы рэжым у выдуманай лацінаамерыканскай краіне, у абмен на, здавалася бы, пустынны ўчастак зямлі.

Бонд звяртаецца да дапамогі старых сяброў, каб усталяваць ісціну. Чым бліжэй да ўсталявання асобы чалавека, які пхнуў Уэспер на здраду, тым складаней Бонду быць на крок наперадзе ЦВК, тэрарыстаў і нават М, каб раскрыць злачынны план Грына і спыніць яго Арганізацыю.

У ролях правіць

  • Дэніел Крэйг — Джэймс Бонд
  • Мацьё Амальрык — Дамінік Грын, галоўны злыдзень фільма, які прыкрываецца пад выглядам «добрага хлопца, які працуе ў вобласці экалогіі, раслін, дрэваў і ўкладвае дабрачынныя сродкі ў навуку аб навакольным асяроддзі».
  • Вольга Курыленка — Каміла, дзяўчына Бонда.
  • Джэма Артэртан — Філдс, агент MІ-6, якая працуе консулам у балівійскім пасольстве. Гема была абрана на ролю з 1500 кандыдатак.
  • Джудзі Дэнч — М, глава брытанскай сакрэтнай службы MІ-6, начальнік Бонда.
  • Джэфры Райт — Фелікс Лэйтэр, саюзнік Бонда з Цэнтральнага разведвальнага ўпраўлення, які дапамагаў у казіно Раяль. Гэта будзе другі раз, калі ролю Фелікса Лэйтэра выконвае адзін і той жа акцёр два разы запар.
  • Джэспер Крыстэнсен — Містар Уайт, працаўнік таемнай арганізацыі, які выкраў выйграныя грошы Бонда ў казіно Раяль.
  • Джанкарла Джаніні — Рэнэ Маціс, французскі падвойны агент, які дапамагаў Бонду ў Чарнагорыі раскрываць Ле Шыфра, таксама працаваў на Містара Уайта.

Зноскі

  1. а б в Internet Movie Database — 1990. Праверана 19 лістапада 2023.
  2. Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 красавіка 2017.
  3. а б в г http://www.metacritic.com/movie/quantum-of-solace Праверана 7 мая 2016.
  4. а б http://www.imdb.com/title/tt0830515/ Праверана 7 мая 2016.
  5. а б http://www.filmaffinity.com/en/film670342.html Праверана 7 мая 2016.
  6. а б в г д е ё https://www.siamzone.com/movie/m/5274 Праверана 7 мая 2016.
  7. а б в http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=114851.html Праверана 7 мая 2016.
  8. а б http://stopklatka.pl/film/007-quantum-of-solace Праверана 7 мая 2016.
  9. а б в г д е ё ж https://filmow.com/007-quantum-of-solace-t31/ Праверана 7 мая 2016.
  10. а б в г д http://www.imdb.com/title/tt0830515/fullcredits Праверана 7 мая 2016.
  11. а б в г д е ё ж з і Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  12. а б Box Office Mojo — 1999. Праверана 19 лістапада 2023.

Спасылкі правіць