Кватэра
Кватэра (ад ням.: Quartier), ізаляванае жылое памяшканне, якое складаецца з аднаго або некалькіх жылых пакояў, кухні і іншых дапаможных памяшканняў, уваход у якое арганізаваны з прыдамавой тэрыторыі або з дапаможных памяшканняў жылога дома (калідора, хола, інш.).
Беларусь
правіцьЗа савецкім часам непрыватызаваную кватэру дазвалялася толькі абмяняць. Ад жыллёва-эксплуатацыйных службаў (ЖЭС) залежаў стан шматкватэрных дамоў. 16 красавіка 1992 г. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Закон «Аб прыватызацыі жыллёгавага фонду Рэспублікі Беларусь», паводле якога жыхары атрымалі права ўласнасці на свае кватэры. Паводле Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь 1999 года, на ўласніках ляжала ўтрыманне нерухомай уласнасці. Пры наяўнасці права ўласнасці толькі на 1 кватэру ў шматкватэрным доме ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомасць з такога жытла. Пры наяўнасці больш як адной кватэры ўласнік вызваляўся ад падатку на нерухомую маёмасць з кватэры на яго выбар паводле пісьмовай заявы. Падатак на нерухомую маёмасць у Мінску складаў 0,2 % ад ацэнкавай цаны паводле Бюро тэхнічнай інвентарызацыі (БТІ), якая была ніжэйшай за рынкавую цану. Па-за сталіцай падатак складаў 0,1 % ад ацэнкавай цаны. Квартплата залежала ад ліку прапісаных у кватэры. Без завяшчання жытло пераходзіла ў спадчыну бліжэйшым сваякам. Суд мог выселіць наймальніка з непрыватызаванага жытла, калі той не плаціў за яго ўтрыманне звыш 6 месяцаў[1].
26 лістапада 2006 г. А.Лукашэнка падпісаў Дэкрэт № 18 «Аб дадатковых захадах дзяржаўнай абароны дзяцей у недабранадзейных сем’ях», паводле якога мясцовыя ўлады атрымалі паўнамоцтвы часова перасяляць у горшае жытло бацькоў, у якіх адабралі дзяцей. Вызваленае жытло мясцовыя ўлады ўпаўнаважваліся здаваць па найму з пералічэннем атрыманых грошай на рахунак дзіцячага дома, каб пакрыць выдаткі на ўтрыманне такіх дзяцей. На 1 студзеня 2011 года ў Беларусі налічвалася 3960,6 тыс. кватэр (у сярэднім 2,4 жыхара на кватэру) агульнай плошчай 224,8 млн кв.м (у сярэднім 56,7 кв.м. на кватэру). Прыватызаванымі былі 476,5 тыс. кватэр (12 %). На 2012 г. у Беларусі ва ўласнай маёмасці жыхароў знаходзілася звыш 85 % жытла. Урад Беларусі працягваў ажыццяўляць перакрыжаванае субсідаванне жыллёвых паслуг.
У іншых краінах
правіцьАрменія
правіцьЗ жыллёвым прызначэннем узводзяць будынкі розных тыпавых праектаў — жылыя (для сем’яў), гатэлі (для маласямейных і адзінокіх, а таксама прыезжых) і інтэрнаты (для студэнтаў, будаўнікоў і часовага пражывання)[2]. Падаткаабкладанне будынка вызначальна ўплывае на ўмовы жыцця людзей і санітарыю кватэр. Па гэтых параметрах будынкі падзяляюць на малапавярховыя і вышынныя (вышэй за 4 паверхі). Паслугі, у тым ліку сантэхніка, ліфта, цэнтралізаванага вывазу смецця, у шматпавярхоўках маюць высокі ўзровень. Кватэры ў такіх будынках заценены дрэвамі, каб абараніць іх ад перагрэву ў спякотныя дні. Малапавярховыя прыватныя дамы будуюць па адмысловых праектах паводле ўсіх санітарных умоў.
Расія
правіцьУ Расіі апартаменты — нежылыя памяшканні (у адрозненне ад кватэр), не адносяцца да жылога фонду, але маюць неабходныя ўмовы для пражывання[3]. Апартаменты прадаюць у адміністрацыйных будынках, а таксама ў будынках са статусам гатэля[4].
Адно з адрозненняў апартаментаў ад кватэр — немагчымасці аформіць рэгістрацыю па месцы жыхарства. Іншае адрозненне — кошт эксплуатацыйных выдаткаў, бо апартаменты фармальна не адносяцца да жылля, тарыфы на камунальныя паслугі разлічваюць як для камерцыйнага памяшкання.
Казахстан
правіцьУ Казахстане апартаменты — як жылыя, так і нежылыя памяшканні[5]. Для рынку нерухомасці Казахстана паняцце апартаменты адносна новае, пры тым што на Захадзе яно выкарыстоўваецца даўно і ўсім звыклае. У юрыдычным сэнсе апартаменты — кватэра плошчай ад 20 м² з абавязковай наяўнасцю кухні і санвузла.
Зноскі
- ↑ Выгоды і рызыкі ўласнай кватэры // Звязда : газета. — 19 лютага 2012. — № 82 (27197). — С. 1,2. — ISSN 1990-763x.(недаступная спасылка)
- ↑ Ո՞րն է տարբերությունը բնակարանների և բնակարանների միջև: Բնակարան կամ բնակարան. Ի՞նչ գնել: Ինչու են բնակարաններն ավելի էժան, քան բնակարանները . shimanovskadm.ru. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Чем отличаются аппартаменты от обычной квартиры . egrp.ru. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Ради исполнения нацпроекта? В России могут запретить апартаменты . gazeta.ru. Праверана 23 лістапада 2022.
- ↑ Пәтер дегеніміз не және пәтерлерден айырмашылығы неде(недаступная спасылка). liikola.ru. Праверана 23 лістапада 2022.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кватэра