Квебекскі мост
Квебекскі мост (фр.: Pont de Québec) — металічны кансольны мост цераз раку Святога Лаўрэнція, які злучае горад Квебек і Леві.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/da/125_-_Qu%C3%A9bec_-_Pont_de_Qu%C3%A9bec_de_nuit_-_Septembre_2009.jpg/250px-125_-_Qu%C3%A9bec_-_Pont_de_Qu%C3%A9bec_de_nuit_-_Septembre_2009.jpg)
Мост планавалі пабудаваць яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя, аднак цалкам ён быў адкрыты 3 снежня 1919 года. 30 жніўня 1907 адбылося абвальванне яшчэ не дабудаванага моста, якое пацягнула гібель 75 чалавек. Належыць Канадскім чыгункам, адлегласць паміж апорамі — 549 м, агульная даўжыня 987 м, а шырыня — 29 м. На момант пабудовы ён быў самым буйным мостам Канады.
На мосце ёсць тры паласы для аўтатранспарту, адна для чыгункі і адна пешаходная дарожка.