Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу

Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу (фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue) — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Руэн-Наранда ў правінцыі Квебек, Канада.

Квебекскі ўніверсітэт у Абіцібі-Тэміскамінгу
фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue
Арыгінальная назва фр.: Université du Québec en Abitibi-Témiscamingue
Заснаваны 1970
Краіна
Размяшчэнне Руэн-Наранда, Квебек, Канада
Сайт uqat.ca
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка

правіць

Універсітэт быў заснаваны ў 1970 годзе для жыхароў паўночна-заходняга Квебека. Пад сучаснай назвай, якая ўтрымлівае пазначэнне рэгіёна яго размяшчэння, універсітэт стаў вядомы з 1983 года. Кампусы ўніверсітэта знаходзяцца ў гарадах Руэн-Наранда і Валь-д’Ор. Ёсць таксама навучальныя цэнтры ў Паўночным Квебеку.

Універсітэт прапануе 95 праграм для навучання ў галіне кіравання, бухгалтарскага ўліку, адукацыі, інжынерыі, мультымедыяў, псіхалогіі, сястрынскай справы, сацыяльнай працы, інтэрактыўных мультымедыяў, моладзевай камунікацыі і мастацкай тэрапіі.

Спасылкі

правіць

Заўвагі

правіць