Квірыты (лац.: Quirites) — у Старажытным Рыме эпохі рэспублікі назва рымскіх грамадзян (cives), якая ўжывалася звычайна ў афіцыйных зваротах (Populus Romanus Quiritium).

Звычайна лічыцца, што гэты этнонім паходзіў ад імя бога Квірына. Некаторыя даследчыкі лічаць яго вытворным ад coviria (курыя, мужчынскі саюз). Адсюль квірыты — першапачаткова члены курый, сукупнасць якіх склала падчас фарміравання рымскай дзяржавы рымскае грамадзянства. Паводле іншых гіпотэз, значэнне слова «квірыты» паходзіць ад сабінскага тапоніма — горада Кур (лац.: Cures) або ад сабінскай назвы дзіды — quiris.

Старажытнагрэчаскі гісторык і даксограф Плутарх у сваіх «Жыццяпісах» адзначае, што грамадзяне Рыма пачалі называцца квірытамі ў знак прымірэння з сабінскімі плямёнамі пасля вайны, якая разгарэлася ў выніку знакамітага эпізоду выкрадання сабінскіх жонак. Гэта была своеасаблівая даніна зноў утворанаму роднаснаму саюзу.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць