Кейлі Хамфрыс
Кейлі Хамфрыс (англ.: Kaillie Humphries, нар. 4 верасня 1985, Калгары) — канадская бабслеістка, двухразовая алімпійская чэмпіёнка (2010, 2014), двухразовая чэмпіёнка свету.
Кейлі Хамфрыс | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Мянушка | The Blond Bomber[2] |
Спецыялізацыя | бабслей |
Нарадзілася |
4 верасня 1985[1] (39 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 170 см |
Вага | 76 кг[4] |
Афіцыйны сайт (англ.) | |
![]() |
Спартыўная кар'ера
правіцьКейлі пачала займацца бабслеем у 2004 годам ва ўзросце 17 гадоў. Першыя 4 гады ў спорце яна была разганяючай на Кубку Свету. Кульмінацыяй выступленняў стаў удзел у алімпійскай зборнай у 2006 годзе на Алімпійскіх гульнях у Турыне. Пасля выступлення ў якасці разганяючага на Алімпійскіх гульнях у 2006—2007 гадах Кейлі хутка стала адной з лепшых жанчын-пілотаў у бабслеі. І ў 2010 годзе стала першай канадскай алімпійскай чэмпіёнкай у бабслеі, стаўшы самай маладой канадскай алімпійскай чэмпіёнкай (24 гады). У 2012 годзе ўвайшла ў гісторыю як першая Канадская спартсменка, якая выйграла чэмпіянат свету.
У 2006—2007 была безумоўным лідарам на Кубку Еўропы, выйграўшы ў чатырох гонках, на чэмпіянаце свету сярод юніёраў заняла другое месца.
У 2008 годзе на чэмпіянаце свету атрымала бронзавы медаль.
У 2010 годзе (усяго ў другім сезоне ў якасці пілота) заваявала два сярэбраныя медалі.
У 2012 годзе з разганяючай Джэніфер Чакеці выйграла чэмпіянат свету.
Кейлі пачала новы сезон 2012—2013 з 5 перамог запар з Чэлсі Валуа ў якасці разганяючага.[5] Гэты поспех прадоўжыўся на чэмпіянаце свету 2013 у Санкт-Морыц. З рэкордам трасы яна пацвердзіла званне чэмпіёна свету. Гэта была яе 12-я запар перамога на спаборніцтвах FIBT. Кубак Свету 2012—2013 Кейлі заваявала, фінішаваўшы трэцяй на этапе у Сочы на трасе Цэнтра санкавага Спорту «Санкі».
Асабістае жыццё
правіцьЗамужам за Дэнам Хамфрысам, разганяючым у чацвёрцы Ліндана Раша.[6]
Падчас перапынкаў паміж спаборніцтвамі займаецца дабрачыннасцю. Падчас Калядных вакацый Кейлі і яе сям'я дапамагаюць карміць бяздомных.
У пачатковых школах распавядае вучням пра важнасць пастаноўкі і ажыццяўлення мэтаў і адмовы ад допінгу.
Зноскі
- ↑ Kaillie Humphries // L'Encyclopédie canadienne, The Canadian Encyclopedia
- ↑ Olympedia — 2006.
- ↑ https://www.insidethegames.biz/articles/1116306/humphries-usa-citizenship-beijing-2022 Праверана 3 снежня 2021.
- ↑ https://www.ibsf.org/en/athletes/athlete/130282/Humphries
- ↑ "Calgary's Kaillie Humphries extends historic winning streak". CBC Sports. December 14, 2012.
{{cite news}}
: Курсіў або паўтлусты шрыфт недапушчальны ў:|publisher=
(даведка) - ↑ "Dan and Kaillie Humphries slide into romance". CTV. 2 November 2009. Праверана 2010-01-22.
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 3 сакавіка 2014. (англ.)
- Кейлі Хамфрыс (ням.) (англ.) — профіль на сайце FIBT
- Профайл спартсменкі на сайце rdsolympiques.ca Архівавана 27 снежня 2009. (англ.)
- Кейлі Хамфрыс ў сацыяльнай сетцы X