Кейп-Ёрк
Кейп-Ёрк, раней Кейп-Йорк (англ.: Cape York) — буйны паўвостраў, размешчаны на поўначы штата Квінсленд у Аўстраліі, паміж Вялікім бар’ерным рыфам у Каралавым моры, Торэсавым пралівам і залівам Карпентарыя. Гэты аддалены паўвостраў, на ім жыве каля 18 тысяч чалавек, яго не парушаныя чалавечай цывілізацыяй вільготныя трапічныя лясы і саваны маюць глабальнае экалагічнае значэнне.
Кейп-Ёрк | |
---|---|
15° пд. ш. 143° у. д.HGЯO | |
Акваторыі | Заліў Карпентарыя, Каралавае мора |
Плошча | 137 000 км² |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Паўвостраў Кейп-Ёрк ахоплівае плошчу каля 137 000 км², а яго працягласць з поўначы на поўдзень складае больш за 600 км. Усходняя частка паўвострава гарыстая (вышынёй да 555 м), а заходняя — нізінная. Эўкаліптавыя (на захадзе) і вільготныя трапічныя лясы (на ўсходзе).
Здабыча баксітаў (радовішча Уэйпа). Некалькі нацыянальных паркаў.
Літаратура
правіць- Кейп-Йорк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 221. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).