Кербер (спадарожнік)

Кербер (Kerberos; таксама S/2011 P 1 і P4) — чацвёрты спадарожнік Плутона. Адкрыты 28 чэрвеня 2011 года. Паводле папярэдніх ацэнак, яго дыяметр складае ад 13 да 34 км[3][4][5][6]. На момант свайго адкрыцця быў самым маленькім з усіх спадарожнікаў Плутона, да выяўлення ў 2012 годзе пятага спадарожніка Стыкс.

Кербер / Kerberos
спадарожнік Плутона
Гісторыя адкрыцця
Першаадкрывальнік Mark Robert Showalter[d]
Дата адкрыцця 28 чэрвеня 2011
Арбітальныя характарыстыкі
Вялікая паўвось 59 000 км
Эксцэнтрысітэт ≈ 0[1]
Перыяд абарачэння 32,1 ± 0,3 дня[1]
Нахіл арбіты ≈ 0°[1]
Фізічныя характарыстыкі
Дыяметр 13—34 км
Сярэдні радыус 6,5—17 км
Маса 16 500 000 000 000 000 кг[2]
Перыяд вярчэння вакол сваёй восі невядома

Арбітальныя характарыстыкі правіць

 
Спадарожнікі Плутона. S/2011 P 1 (Кербер) абведзены кружком.

Вялікая паўвось арбіты спадарожніка роўная прыблізна 59 000 км[7].

Арбіта Кербера знаходзіцца паміж арбітамі двух іншых малых спадарожнікаў Плутона — Нікты і Гідры. Перыяд абарачэння спадарожніка вакол Плутона — 31 дзень[8].

Адкрыццё правіць

Спадарожнік быў выяўлены пры абследаванні неба касмічным тэлескопам «Хабл» 28 чэрвеня 2011 года. Новыя фатаграфіі былі атрыманы 3 і 18 ліпеня[9]. Афіцыйна адкрыццё новага спадарожніка было пацверджана 20 ліпеня[7].

Аб’екту было дадзена часавае абазначэнне P4. Як было абвешчана, спадарожнік быў выяўлены выпадкова, гэта значыць, яго адкрыццё не было вынікам спланаваных пошукаў.

Як заяўляюць у НАСА, вывучэнне спадарожніка S/2011 P 1 будзе ўключана ў праграму даследаванняў, якія будзе праводзіць у 2015 годзе касмічны апарат «Новыя гарызонты»[4][10].

Назва правіць

Пасля адкрыцця гэты спадарожнік атрымаў часавае абазначэнне S/2011 (134340) 1 у адпаведнасці з сістэмай класіфікацыі астранамічных аб’ектаў. Марк Шоўалтэр, які ўзначальвае групу вучоных, што адкрылі новы спадарожнік, заявіў, што ў адпаведнасці з правіламі Міжнароднага астранамічнага саюза спадарожніку будзе прысвоена імя з грэчаскай міфалогіі, звязанае з падземным царствам мёртвых (працягваючы шэраг — Плутон (бог падземнага царства), Харон (перавозчык душ праз раку Стыкс) і г.д.)[11]. У галасаванні, якое было праведзена на спецыяльна створаным сайце, перамаглі варыянты Вулкан і Цэрбер[12]. 2 ліпеня 2013 года спадарожнік атрымаў афіцыйнае імя — Kerberos (Кербер). Было вырашана даць спадарожніку назву ў лацінскай транскрыпцыі грэчаскага імя гэтага міфалагічнага персанажа, каб не ўзнікла блытаніны з назвай астэроіда (1865) Цэрбер (Cerberus)[13][14][15].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. а б в Showalter, M. R.; Hamilton, D. P.. New Satellite of (134340) Pluto: S/2011 (134340) 1 (англ.). Central Bureau for Astronomical Telegrams. International Astronomical Union (20 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
  2. NASA FACTSNASA.
  3. "«Хабл» выпадкова знайшоў новы спадарожнік Плутона". Лента.ру. 20 ліпеня 2011. Праверана 2011-07-20.
  4. а б "Tiny fourth moon discovered in Pluto's orbit" [англійская]. CNN. Праверана 2011-07-20.
  5. "У Плутона знайшлі новы спадарожнік". Камсамольская праўда. 20 ліпеня 2011. Праверана 2011-07-20.
  6. "Тэлескоп «Хабл» знайшоў новы спадарожнік Плутона". Правда.ру. 20 ліпеня 2011. Праверана 2011-07-20.
  7. а б Pluto Has Another Moon, Hubble Photos Reveal (англ.). Space.com (20 ліпеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
  8. Alan Boyle.. Scientists spot Pluto's fourth moon (англ.)(недаступная спасылка). Cosmic Log. Архівавана з першакрыніцы 15 жніўня 2012. Праверана 20 ліпеня 2011.
  9. "NASA: Адкрыты чацвёрты спадарожнік карлікавай планеты Плутон". Аргументы.ру. 20 ліпеня 2011. Праверана 2011-07-20.(недаступная спасылка)
  10. Deborah Zabarenko, Will Dunham (20 July 2011). "The Hubble Space Telescope has discovered a tiny fourth moon orbiting the distant icy dwarf planet Pluto, NASA said on Wednesday" [англійская]. Reuters. Архівавана з арыгінала 21 ліпеня 2011. Праверана 2011-07-20. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2011. Праверана 5 ліпеня 2013.
  11. "What should Pluto's new moon be named?" [англійская]. New Scientist. 20 July 2011. Архівавана з арыгінала 26 верасня 2017. Праверана 2011-10-03. {{cite news}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка) Архіўная копія. Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2017. Праверана 7 лютага 2022.
  12. Дапамажыце нам назваць спадарожнікі Плутона! (руск.)(недаступная спасылка). Pluto Rocks!. Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2013. Праверана 16 лютага 2013.
  13. Names for New Pluto Moons Accepted by the IAU After Public Vote
  14. "2 Pluto Moons Get New Names (Sorry 'Star Trek' Fans)" [англійская]. Space.com. 2 July 2013. Праверана 2013-07-02.
  15. Alan Boyle (2 July 2013). "Sorry, Trekkies: Pluto moons dubbed Styx and Kerberos (and not Vulcan)" [англійская]. NBC News. Праверана 2013-07-02.

Спасылкі правіць