Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія

Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія (грэч.: Ιερά Μητρόπολις Κερκύρας, Παξών και Διαποντίων Νήσων) — адна з найстаражытных епархій Эладскай праваслаўнай царквы.

Керкірская, Паксійская і Дыяпантыйскіх астравоў мітраполія
Corfu town 23.JPGКафедральны Сабор Панагія Спіліётыса
Агульныя звесткі
Краіна Грэцыя
Епархіяльны цэнтр Керкіра
Заснавана X стагоддзе
Кіраванне
Кіруючы архірэй мітрапаліт Керкірскі і Паксійскі Нектарый (Довас) (з 10 кастрычніка 2002 года)
Кафедральны храм Сабор Панагія Спіліётыса
Сайт imcorfu.gr

Заснавана не пазней за X стагоддзе на востраве Керкіра з цэнтрам у горадзе Керкіра. Першы архіепіскам Арсеній Керкірскі (†953) прыоічаны ў ліку святых.

З 1864 года, пасля ўтварэння Грэчаскай дзяржавы і перадачы горада і ўсяго вострава з-пад пратэктарата Вялікабрытаніі ў дар грэчаскаму каралю Георгу I, кафедральным храмам Керкірскай мітраполіі стаў Сабор Панагія Спіліётыса.

У юрысдыкцыю епархіі ўвайшлі праваслаўныя прыходы і манастыры на востраве Керкіра, востраве Паксас і найбліжэйшых астравоў — Эрыкусы, Афоні, Мафракі, Аўліёты.

БіскупыПравіць

МанастырыПравіць

ЗноскіПравіць

СпасылкіПравіць