Сабор Панагія Спіліётыса

Сабор Панагія Спіліётыса (грэч. Ο Ιερός Μητροπολιτικός Ναός Κέρκυρας Υπεραγίας Θεοτόκου Σπηλαιωτίσσης) — кафедральны сабор Керкірскай мітраполіі, размешчаны ў цэнтры горада Керкіры на востраве Корфу. Асвячоны ў гонар іконы Божай Маці Спіліётыса («Пячорная»), Святога Уласія Севастыйскага і блажэннай Феадоры.

Кафедральны сабор
Сабор Панагія Спіліётыса
Η Παναγιά Σπηλαιότισσα
39°37′33″ пн. ш. 19°55′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Грэцыя
Горад Керкіра
Канфесія праваслаўе
Епархія Керкірская
Дата заснавання 1577
Рэліквіі і святыні моцы блаж. Феадоры
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сабор быў пабудаваны ў 1577 годзе на месцы старажытнай царквы ў гонар святога Уласія Севастыйскага. У XVIII стагоддзі сабор рэканструяваны ў барочным стылі.

У 1841 годзе сабор стаў кафедральным храмам Керкірскай мітраполіі Эладской праваслаўнай царквы.

Дзвюма галоўнымі святынямі сабора з’яўляюцца — ікона Божай Маці Спіліётыса («Пячорная») і мошчы блажэннай Феадоры, перанесеныя ў 1460 годзе ў Корфу[1].

Зноскі

Спасылкі

правіць