Кертыс Браўн
Кертыс Лі Браўн (англ.: Curtis Lee "Curt" Brown, Jr.[2], нар. 11 сакавіка 1956, г. Элізабет-Сіці, ЗША) — касманаўт ЗША.
Кертыс Браўн | |
---|---|
англ.: Curt Brown | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | англ.: Curtis Lee Brown, Jr. |
Род дзейнасці | афіцэр, касманаўт |
Дата нараджэння | 11 сакавіка 1956[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 сакавіка 1956 года ў горадзе Элізабет-Сіці, штат Паўночная Караліна.
Скончыў Акадэмію ВПС ЗША ў 1978 годзе. З 1987 года ў атрадзе касманаўтаў НАСА.
Разведзены, у яго адзін сын.
Захапленні — лыжы, водныя лыжы, падводнае плаванне, азраакрабатыка, аднаўленне старых аўтамабіляў.
Касмічная дзейнасць
правіцьЗдзейсніў 6 палётаў у складзе экіпажаў касмічных караблёў:
- 12-20 верасня 1992 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
- 3-14 лістапада 1994 года — на касмічным караблі «Атлантыс» (як пілот);
- 19-29 мая 1996 года — на касмічным караблі «Індэвар»;
- 7—19 жніўня 1997 года — на касмічным караблі «Дыскаверы» (як камандзір);
- 29 кастрычніка — 7 лістапада 1998 года — на касмічным караблі «Дыскаверы»;
- 20—28 снежня 1999 года — на касмічным караблі «Дыскаверы».
У космасе правёў 57 сутак 15 гадзін 10 хвілін 50 сякунд[3].
Воінскія званні
правіцьПалкоўнік ВПС ЗША.
Членства ў арганізацыях
правіць- Член асацыяцыі «Лётчыкі ВПС ЗША»
- Член асацыяцыі «Выпускнікі Акадэміі ВПС ЗША (Air Force Academy)»
- Член асацыяцыі «Лётчыкі эксперыментальных самалётаў»
- Член асацыяцыі «Лётчыкі класічных рэактыўных самалётаў»
Узнагароды
правіць- 6 залатых медалёў НАСА «За касмічны палёт»
- Медаль ВПС ЗША «За выключныя заслугі»
- Медаль ВПС ЗША «За выдатныя дасягненні»
Зноскі
- ↑ Curtis Brown // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Astronaut Bio: C. Brown 7/2007
- ↑ http://www.astronautix.com/astros/brown.htm
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
правіць