Кладофара (Cladophora) — род ніткавых зялёных водарасцей сямейства кладофаравых.

Кладофара
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Cladophora Kützing


Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  6763
NCBI  34125
EOL  9861

Апісанне правіць

Макраскапічныя водарасці ў выглядзе рыхлых ніткавата-кусцістых дзярнінак шчыльных падушка- і паўшарападобных калоній ці бясформенных скопішчаў цёмна-зялёных, цвёрдых навобмацак нітак (ціна); прымацаваны рызоідамі да субстрату ці свабодна плаваюць, утвараючы ціну. Ніткі галінастыя, з адным радам звычайна выцягнутых (даўжыня перавышае шырыню ў 20 разоў), шмат’ядравых клетак — сегментаў. Хларапласт сеткаваты ці ў выглядзе мноства дыскападобных пласцін і пірэноідаў.

 
Кладофара скручаная (Cladophora glomerata), Швецыя.

Вядома звыш 150 відаў, пашыраных у трапічных і ўмераных шыротах, на мелкаводдзі мораў, саланаватых і прэсных вадаёмаў. На Беларусі ў азёрах, сажалках і рэках адзначаны кладофара слабая (Cladophora fracta), кладофара скручаная (Cladophora glomerata).

Размнажэнне вегетатыўнае (часткамі талому, акінетамі), бясполае (зааспорамі), полавае (ізагамія). Адзначана чаргаванне пакаленняў: спарафіту і гаметафіту.

Літаратура правіць