Слаявіна
(Пасля перасылкі з Талом)
Слаяві́на[1] , талом[1] — вегетатыўнае цела водарасцей, грыбоў, лішайнікаў, слізевікоў, некаторых мохападобных, не падзеленае на органы (сцябло, лісце, корань і г.д.) і не маючае сапраўдных тканак, уласцівых сасудзістым раслінам. Слаявіна можа знешне нагадваць органы вышэйшых раслін (напрыклад, слаявіна бурых водарасцей).


У водарасцей слаявіна складаецца з клеткі ў абалонцы. Калоніі з 4 і болей клетак утвараюць скопішчы простых і разгалінаваных пласцінак, нітак, складаных і марфалагічна дыферэнцыраванных утварэнняў.
У слезівікоў слаявіна ў выглядзе слізістай масы без абалонкі.
У грыбоў слаявіна ад аднаклетачнай да добра развітага міцэлію.
У лішайнікаў слаявіна ў выглядзе ад мала развітых коркавых да ліставатых і кусцістых форм.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн, 2002
Літаратура Правіць
- Слаявіна, талом // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 510. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Слоевище // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі Правіць
- Слоевище // Праект «Вся Биология» Архівавана 10 мая 2012. (руск.)