Кломля — традыцыйная рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані). Лакальная назва баўтуха. Рабілі яе на драўляным каркасе (была і з прутоў). Рыбу лавілі ўдваіх уброд: тапілі кломлю ў вадзе, а затым, падцягваючы яе да берага і боўтаючы нагамі, заганялі рыбу ў пастку. Рыбная лоўля кломляй была пашырана на Палессі, сустракалася на Гродзеншчыне. Кломля мела даўжыню каля 3 аршын.

Кломля — традыцыйная рыбалоўная прылада ў выглядзе трохграннай прызмы, абцягнутай сеткай (апрача адной бакавой грані)
Кломля

Захаваліся звесткі аб выкарыстанні кломлі на Спораўскім возеры ў 2-й палове XIX стагоддзя[1].

Зноскі

  1. Ставрович Федор. Село Спорово // Виленский сборник. Вильна: издал В. Кулин, 1869. С. 88-98.

Літаратура правіць