Кляштар місіянераў (Лыскава)

(Пасля перасылкі з Кляштар місіянераў, Лыскава)

Кля́штар місіяне́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёна, збудаваны ў XVIII стагоддзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касцёл і жылы корпус. Кляштар місіянераў — помнік архітэктуры позняга барока, занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Кляштар
Кляштар місіянераў
Жылы корпус кляштару. Цяпер тут размяшчаецца лекарская амбулаторыя
Жылы корпус кляштару. Цяпер тут размяшчаецца лекарская амбулаторыя
52°51′22″ пн. ш. 24°36′51″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Аграгарадок Лыскаў
Канфесія каталіцтва
Епархія Пінская дыяцэзія
Ордэнская прыналежнасць манахі-місіянеры
Тып мужчынскі
Тып будынка кляштар
Архітэктурны стыль позняе барока
Заснавальнік ордэн місіянераў
Дата заснавання другая палова XVIII стагоддзя
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан адрэстаўраваны

МінуўшчынаПравіць

Мураваны барочны касцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагоддзя манахі-місіянеры.

Акрамя жылых памяшканняў, на першым паверсе корпусу размяшчаліся кавальня і сталоўка. Цяпер у будынку дзейнічае ўрачэбная амбулаторыя.

АрхітэктураПравіць

 
Калідор на другім паверсе будынка

Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касцёла.

Сцены па перыметры апярэзаны пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай.

Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваны простымі ліштвамі.

Скляпенні калідора цыліндрычныя з распалубкай, памяшканняў — крыжовыя.

ЛітаратураПравіць

  • В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 экз. — ISBN 5-85700-017-3.

СпасылкіПравіць