Клімент I

4-ы Папа Рымскі (88-90 — 97-99), святы

Клімент I або Клемент I (лац.: Clemens) — чацвёрты рымскі епіскап (Папа Рымскі) (88/90 па 97/99) паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano».

Клімент I
лац.: Clemens PP. I Romanus
Clemens Romanus.jpg
4-ы Папа Рымскі
88-90 — 97-99
Царква Каталіцкая Царква
Папярэднік Анаклет
Пераемнік Эварыст

Нараджэнне I стагоддзе
Смерць 99[1]
Пахаванне
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Звестак аб ім нешмат, ён мімаходзь згаданы ў «Пастыры» Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюсць яго з Кліментам, згаданым у Філ 4:3, але гэта меркаванне аспрэчваецца. Паводле паданняў, ён прыняў пакутніцкую смерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі св. Клімента былі знойдзеныя Кірылам і Мяфодзіем, і частка іх была прынесена ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Клімента называюць паміж Апостальскімі айцамі.

ТворыПравіць

Кліменту належыць пасланне да царквы ў Карынфе ў сувязі з бязладдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адно пісьмо да карынфян (т.зв. «Другое пасланне св. Клімента да карынфян»), але большасць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазнейшы твор прыпісалі Кліменту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Зноскі

СпасылкіПравіць

Шаблон:70 меншых апосталаў