Адкрыць галоўнае меню

Клімент I (Папа Рымскі)

(Пасля перасылкі з Клімент I, Папа Рымскі)

Клімент I або Клемент I (лац.: Clemens) — чацвёрты рымскі епіскап (папа рымскі) (88/90 па 97/99) паводле «Annuario Pontificio, citta del Vaticano».

Клімент I
San Clemente, Papa, por Juan Correa de Vivar.jpg
Дата нараджэння

I стагоддзе

Месца нараджэння
Дата смерці

99[1]

Месца смерці
Месца пахавання
Шануецца:

у Каталіцкай і Праваслаўных цэрквах

У ліку:

Апосталы ад сямідзесяці

Дзень памяці:

25 лістапада (8 снежня) у праваслаўі, 23 лістапада у каталіцтве

Падзвіжніцтва:

апостал ад сямідзесяці

Звестак аб ім нешмат, ён мімаходзь згаданы ў «Пастыры» Гермы. Некаторыя крыніцы атаясамліваюсць яго з Кліментам, згаданым у Філ 4:3, але гэта меркаванне аспрэчваецца. Паводле паданняў, ён прыняў пакутніцкую смерць у Крыме. Лічыцца, што рэліквіі св. Клімента былі знойдзеныя Кірылам і Мяфодзіем, і частка іх была прынесена ў Рым, частка ж захоўвалася ў Кіеве. Клімента называюць паміж Апостальскімі айцамі.

ТворыПравіць

Кліменту належыць пасланне да царквы ў Карынфе ў сувязі з бязладдзем, якое там здарылася. Таксама яму часам прыпісваюць яшчэ адно пісьмо да карынфян (т.зв. «Другое пасланне св. Клімента да карынфян»), але большасць навукоўцаў пагаджаецца, што гэты пазнейшы твор прыпісалі Кліменту памылкова.

Памяць па каталіцкім календары — 23 лістапада.

Зноскі

СпасылкіПравіць