Клін (Мсціслаўскі раён)
Клін[1] (трансліт.: Klin, руск.: Клин) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Капачоўскага сельсавета.
Вёска
Клін
| ||||||||||||||||||||
Клін на Вікісховішчы
|
Гісторыя
правіцьУ 1684 г. у Мсціслаўскім ваяводстве, шляхецкая ўласнасць. У 1834 г. вёска, 5 двароў, 5 жыхароў. У 1897 г. 15 двароў, 105 жыхароў у Старасельскай воласці Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. Побач сядзіба — 1 двор, 4 жыхароў і фальварак — 1 двор, 4 жыхары. Працаваў вадзяны млын. У 1909 г. у вёсцы было 16 двароў, 126 жыхароў, у сядзібе 1 двор, 6 жыхароў, у фальварку 1 двор, 3 жыхары.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1924—1925 гадах цэнтр Клінскага сельсавета. У 1926 г. — 27 двароў, 143 жыхары. У 1931 г. арганізаваны калгас «імя Парыжскай Камуны», які у 1932 г. аб'ядноўваў 13 гаспадарак, меў 87 га ворыва, абслугоўвала яго Ходасаўская МТС імя Тэльмана.
У Вялікую Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Да 18 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Мазалаўскага сельсавета[2].
Цяпер у складзе саўгаса «Пісараўшчына».[3]
-
Старая хата ў Кліне.
-
Вуліца ў Кліне.
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
- ↑ Памяць: Мсціслаўскі раён. -- Мн.: «Полымя», 1999. -- С. 581.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клін (Мсціслаўскі раён)