Клір
Клір (грэч. κλήρος — жэрабя) — агульная назва людзей духоўнага стану разам са свецкімі з малодшымі пасвячэннямі. У агульным сэнсе, клір — людзі ў іерархічных структурах хрысціянскіх цэркваў. Асоба, якая належыць да кліру — клірык. У беларускай мове, асабліва сярод каталікоў рымскага абраду, ёсць і слова клерык, але з іншым значэннем ― семінарыст, студэнт духоўнай навучальнай установы.
Клір | |
---|---|
Член у | |
Адпавядае дзейнасці | богаслужэнне, абрад і ritual accompaniment[d] |
Процілегла | міранін[d] |
У старажытнай Царкве
правіцьПадзел на свецкіх і клір пачаў фармавацца яшчэ ў ранняй Царквы, калі апосталы карысталіся асаблівым аўтарытэтам у вернікаў. У апостальскі перыяд і пачынаецца працэс стварэння царкоўнай іерархіі. Знакам прыналежнасці да кліру стала ўскладанне рук на кандыдатаў, якія станавіліся «рукапакладзенымі» святарамі. У ранняй Царкве (да канца IV ст.) да кліру акрамя біскупаў, прэсвітараў і дыяканаў належалі іпадыяканы, аколіты, астарыі, чытальнікі, экзарцысты, натарыі, абаронцы уз, а таксама дыяканісы.
На Усходзе
правіцьУ Праваслаўнай Царкве адрозніваюць вышэйшых клірыкаў — святароў; і ніжэйшых — царкоўнаслужыцеляў.
Вышэйшыя клірыкі атрымліваюць дар божы цераз хіратонію (пасвячэнне) у алтары. Ніжэйшыя клірыкі ставяцца на служэнне праз ускладанне рукі біскупа — хіратасію — па-за алтаром, у храме.
У манастырах хіратасію могуць здзяйсняць і іх настаяцелі: ігумены і архімандрыты. У адрозненне ад права Рымскай Царквы, праваслаўнае царкоўнае права не разглядае незаконанароджанасць як перашкоду да святарства. 14-е Правіла Трулльськага Сабора ўстанаўлівае для пастаўлення дыякана мінімальны ўзрост 25 гадоў; а прасвітара — 30 гадоў. У адрозненне ад Рымскай Царквы, праваслаўныя каноны не разглядаюць цялесныя заганы як перашкода да святарства.
На Захадзе
правіцьПачынаючы з IV ст. у хрысціянскіх дзяржавах клір атрымаў пэўныя правы і прывілеі. На ўтрыманне кліру была выдзелена дзесяціна, гарантавалі яму шэраг прывілеяў — прэбенды, бенефіцыі. Царкоўная ўлада выстаўляла да кліру шэраг патрабаванняў (напрыклад, прыняцце цэлібату для вышэйшых ступеняў кліру). За часы пантыфікату папы рымскага Рыгора I Вялікага (канец VI — пачатак VII стагоддзя) на Захадзе знакам прыналежнасці да кліру стала тонзура: членамі кліру станавіліся асобы, якія прайшлі абрады пострыгу і прысвячэння. У сучаснай Рымскай Царквы, пасля II Ватыканскага сабора, да кліру належаць толькі святары: дыяканы, прэзбітэры і біскупы.
Гл. таксама
правіцьЛітаратура
правіць- Рублёва Н. С. Клір Архівавана 14 красавіка 2016. // 353 // Енциклопедія історії України : у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін. ; Інститут історії України НАН України. — К.: «Наукова думка », 2007. — Т. 4 : Ка — Ком.— С. 353. — ISBN 978-966-00-0692-8. (укр.)