Кліфард Генры Таўбес (англ.: Clifford Henry Taubes; нар. 21 лютага 1954, Рочэстэр, ЗША) — амерыканскі матэматык, доктар філасофіі з фізікі, прафесар Гарвардскага ўніверсітэта. Займаецца матэматычнай фізікай, у прыватнасці калібровачнай тэорыяй поля, дыферэнцыяльнай геаметрыяй і тапалогіяй.

Кліфард Таўбес
Дата нараджэння 21 лютага 1954(1954-02-21)[1] (70 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, таполаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера тапалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Артур Джафэ[d]
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

У 1975 годзе скончыў Карнельскі ўніверсітэт, а затым правёў год у якасці аспіранта на факультэце астраноміі Прынстанскага ўніверсітэта. Адтуль перавёўся ў аспірантуру факультэта фізікі Гарвардскага ўніверсітэта, якую скончыў у 1980 годзе, атрымаўшы навуковую ступень доктара філасофіі ў галіне фізікі. Дысертацыя Таўбеса была прысвечана структуры статычных эўклідавых калібровачных палёў (англ.: The Structure of Static Euclidean Gauge Fields).

Першым дасягненнем вучонага, атрыманым яшчэ ў 1978 годзе ў аспірантуры, стаў доказ існавання рашэнняў віхравых ураўненняў з мадэлі Гінзбурга-Ландау для звышправодных віхуроў.

У 2009 годзе разам з Сайманам Дональдсанам быў узнагароджаны прэміяй Шаа за надзвычайны ўклад у геаметрыю трох- і чатырохмернай прасторы (англ.: for their many brilliant contributions to geometry in 3 and 4 dimensions).

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 мая 2014.