Кліч Радзімы
Кліч Радзімы — раённая газета Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Выдаецца з 1944 года. Заснавальнікі: Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт і Шаркаўшчынскі раённы Савет дэпутатаў. Неаднаразовы пераможца і прызёр абласнога конкурсу прыродаахоўнай тэматыкі.
«Кліч Радзімы» | |
---|---|
Тып | газета |
Заснавальнік | Шаркаўшчынскі раённы выканаўчы камітэт[d] |
Галоўны рэдактар | Аляксандр Іванавіч Барыла |
Заснавана | 1944 |
Мова | беларуская, руская |
Перыядычнасць | два разы на тыдзень |
Галоўны офіс | Віцебская вобласць, Шаркаўшчынскі раён, г. п. Шаркаўшчына, вуліца Чырванадворская 6-а |
Тыраж | 2650—2800 |
Вэб-сайт | klich.by |
Гісторыя
правіць15 студзеня 1940 года быў утвораны Шаркаўшчынскі раён. У ходзе фарміравання органаў кіравання, структурных падраздзяленняў, вырашэння шматлікіх арганізацыйных пытанняў было прынята рашэнне аб выданні друкаванага органа Шаркаўшчынскага РК КПБ(б) Беларусі і райсавета дэпутатаў працоўных. Ім стала «Сялянская праўда», першы нумар якой убачыў свет 5 снежня 1944 года. Газета друкавалася ў г. Глыбокае тыражом 500 экзэмпляраў.
3 2 ліпеня 1950 года яна пачала выходзіць пад назвай «Калгасны шлях» з тыражом у 1000 экзэмпляраў. У 1964 годзе Шаркаўшчынскі раён быў расфарміраваны, а ў канцы 1966 года ўтвораны зноў. Таму з 1 студзеня 1967 года пачала выдавацца газета «Кліч Радзімы». Гэтая назва захавалася і па сённяшні дзень.
Рэдактары
правіць- Аляксандр Іванавіч Барыла
Зноскі
Літаратура
правіць- «Кліч Радзімы» // Сродкі масавай інфармацыі Віцебскай вобласці / тэкст Л. Д. Мышленка. — Віцебск, 2003. — С. 22-23.
- Корсак, Э. А. Там сіратліва стаяць лінатыпы / Э. Корсак // Кліч Радзімы (Шаркаўшчына). — 2002. — 4 мая. — С. 2.