Кнігі Якуба або Вялікае падарожжа праз сем межаў, пяць моў і тры вялікія рэлігіі, не лічачы тых малых (польск.: Księgi Jakubowe albo Wielka podróż przez siedem granic, pięć języków i trzy duże religie, nie licząc tych małych) — гістарычны раман Вольгі Такарчук, апублікаваны ў кастрычніку 2014 года выдавецтвам Wydawnictwo Literackie[1]. У 2015 годзе кніга была адзначана прэміяй «Nike»[2], таксама атрымала адзнаку чытачоў у рамках гэтай прэміі[3].

Кнігі Якуба
Księgi Jakubowe albo Wielka podróż przez siedem granic, pięć języków i trzy duże religie, nie licząc tych małych
Жанр Раман
Аўтар Вольга Такарчук
Мова арыгінала польская
Дата першай публікацыі 2014

Кніга, якая прынесла Такарчук другую за яе кар’еру прэмію «Ніка», пісалася амаль сем гадоў[2]. На 912 старонках[1] аўтар прадстаўляе маляўнічы свет Рэчы Паспалітай. Героі раману — гістарычныя асобы, у т.л. паэтэса барока Эльжбета Дружбацка, жонка камянецкага кашталяна Катажына Касакоўская, арыстакрат Антоні «Маліўда» Касакоўскі, аўтар Новых Атэн, адной з першых польскіх энцыклапедый, ксёндз Бэнэдыкт Хмялоўскі[1], і найперш Якуб Лейбовіч Франк, які абвесціў сябе Месіяй і прывёў да паўстання ў іўдаізме ерэтычнай секты франкістаў.

Хаця дзеянне кнігі, між іншым, і адбываецца у Падоллі XVIII стагоддзя, паводле Аляксандры Ліпчак, яна таксама закранае актуальныя і важныя тэмы XXI стагоддзя[4]. На думку Пшэмыслава Чаплінскага, вобраз Рэчы Паспалітай, які прадстаўлены ў «Кнігах Якуба», далёкі ад ідэалізаванай версіі, вядомай чытачам па Трылогіі Сенкевіча[4].

Зноскі

  1. а б в Księgi Jakubowe — Olga Tokarczuk Архівавана 20 студзеня 2021., wydawnictwoliterackie.pl
  2. а б Nagroda Nike 2015 dla Olgi Tokarczuk. «Księgi Jakubowe» książką roku!, gazeta.pl, Milena Rachid Chehab, 2015-10-04
  3. Nike 2015 dla Olgi Tokarczuk, nike.org.pl
  4. а б «Księgi Jakubowe», czyli dwieście lat samotności. Recenzja nowej książki Olgi Tokarczuk, Przemysław Czapliński, 2014-10-21, gazeta.pl