Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт

Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт (ням.: Universität Koblenz-Landau) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з кампусамі ў гарадах Кобленц і Ландау-ін-дэр-Пфальц.

Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт
ням.: Universität Koblenz-Landau
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва ням.: Universität Koblenz-Landau
Міжнародная назва англ.: University of Koblenz and Landau
Заснаваны 1990
Год закрыцця 31 снежня 2022
Студэнты 15 757
Размяшчэнне Кобленц, Ландау-ін-дэр-Пфальц
Сайт uni-koblenz-landau.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Агульная характарыстыка правіць

Кобленц-Ландаускі ўніверсітэт — гэта універсітэт з васьмю спецыяльнасцямі ў двух кампусах ў Кобленцы і Ландау-ін-дэр-Пфальцы, а таксама з сядзібай адміністрацыі вучэльні ў Майнцы.

Папярэднікам універсітэта з 1969 па 1990 год быў Рэйнланд-Пфальцкі навуковы педагагічны каледж. Універсітэт з'яўляецца другім па велічыні універсітэтам у Рэйнланд-Пфальцы з больш чым 17 000 студэнтаў.

У 2018 годзе было прынята рашэнне аб падзеле ўніверсітэта. Да 2023 годзе кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц плануецца аб'яднаць з Кайзерслаўтэрнскім тэхнічным універсітэтам, а кампус у Кобленцы будзе захаваны як асобны ўніверсітэт.

Структура кампусаў правіць

Кампус у Кобленцы правіць

  • Адукацыйныя навукі
  • Філалогія і культуралогія
  • Матэматыка і прыродазнаўчыя навукі
  • Інфарматыка

Кампус у Ландау-ін-дэр-Пфальц правіць

  • Навукі аб выхаванні
  • Культуралогія і сацыяльныя навукі
  • Навукі аб прыродзе і навакольным асяроддзі
  • Псіхалогія

Зноскі

Спасылкі правіць