Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі — кодэкс, прыняты Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2010 года. Ухвалены Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010 года і заснаваны на дзеючых законах ("Аб адукацыі", "Аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі", "Аб адукацыі асоб з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця (спецыяльнай адукацыі)", "Аб агульнай сярэдняй адукацыі", "Аб вышэйшай адукацыі"), Дэкрэце Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 ліпеня 2008 г. № 15 "Аб асобных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі" і накіраваны на комплекснае і сістэмнае рэгуляванне грамадскіх адносін у сферы адукацыі.
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі | |
---|---|
Від | кодэкс |
Дзяржава | |
Нумар | 243-З |
Прыняцце | Палатай прадстаўнікоў 2 снежня 2010 |
Ухваленне | Саветам Рэспублікі 22 снежня 2010 |
Падпісанне | Прэзідэнтам РБ |
Набыў моц | 1 верасня 2011 |
Кодэкс прадугледжвае стварэнне на базе існуючых прававых інстытутаў адзінага, цэласнага механізма прававога рэгулявання адукацыйных адносін, забяспечвае сістэматызацыю і ўпарадкаванне прававых норм, скарачэнне колькасці нарматыўных прававых актаў у гэтай сферы, а таксама ліквідацыю іншых існуючых недахопаў у рэгуляванні адукацыйных адносін.
Структурна кодэкс складаецца з Агульнай і Асаблівай частак, у якіх паслядоўна і сістэмна выкладзены ўстояныя і апраўдалыя сябе прававыя нормы, а таксама нормы, запатрабаваныя сучасным станам адукацыйных адносін.
Спасылкі
правіць- КОДЕКС РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ ОБ ОБРАЗОВАНИИ Архівавана 11 верасня 2016.