Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«Ко́жная трэ́цяя. За зачы́ненымі дзвяры́ма» (руск.: Каждая третья. За закрытой дверью) — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты ў 2016 годзе[1]. Стаў лепшым беларускім фільмам на 6-м фестывалі кароткаметражнага кіно «Cinema Perpetuum Mobile»[2].

Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярымаM:
Жанр дакументальны фільм
Працягласць 11 хв.
Краіна
Мова руская
Год 2016

Змест правіць

Кожная трэцяя жанчына ў краіне падвяргаецца фізічнаму гвалту ў сям’і, кожная шостая — сексуальнаму. Хатні гвалт — тое, што адбываецца з сотнямі тысяч беларускіх жанчын за зачыненымі дзвярыма. Тысячы жанчын не могуць атрымаць належнай абароны і дапамогі, тысячы агрэсараў застаюцца беспакаранымі — у Беларусі адсутнічае спецыялізаваны закон аб папярэджанні хатняга гвалту.

Здымачная група правіць

  • аўтары — Аляксандр Васюковіч, Дар’я Царык, Ганна Шпакава
  • фота, відэа, мантаж — Аляксандр Васюковіч
  • інтэрв’ю і тэкст — Дар’я Царык
  • куратар — Ганна Шпакава
  • гук — Аляксандр Васюковіч

Зноскі

  1. "Фильм "Каждая третья. За закрытой дверью" о домашнем насилии стал победителем 6-го фестиваля Cinema Perpetuum Mobile" [руская]. Беларуская асацыяцыя журналістаў. 10 красавіка 2017. Праверана 2020-10-28.
  2. "Документальный фильм "Каждая третья. За закрытой дверью" назван лучшим на Cinema Perpetuum Mobile Festival" [руская]. Mediakritika.by. 10 красавіка 2017. Праверана 2020-10-28.

Спасылкі правіць