Кокі Хірота (14 лютага 1878 — 23 снежня 1948) — японскі дыпламат, палітык, 32-і прэм'ер-міністр Японіі. Нарадзіўся ў горадзе Фукуока, прэфектура Фукуока. Двойчы прызначаўся міністрам замежных спраў. З 9 сакавіка 1936 г. па 2 лютага 1937 года займаў пасаду прэм'ер-міністра Японіі. Пасля капітуляцыі Японіі арыштаваны і прысуджаны да смяротнага пакарання Міжнародным ваенным трыбуналам па Далёкім Усходзе. 23 снежня 1948 г. павешаны ў турме Сугама.
Зноскі
- Frank, Richard B. Downfall: The End of the Imperial Japanese Empire. Penguin (Non-Classics); Reissue edition (2001). ISBN 0-14-100146-1.
- Maga, Timothy P. Judgment at Tokyo: The Japanese War Crimes Trials. University of Kentucky (2001). ISBN 0-8131-2177-9.