Конан (Папа Рымскі)
Конан (лац.: Conon PP.; 630 — 21 верасня 687) — Папа Рымскі з 21 кастрычніка 686 года па 21 верасня 687 года.
Конан | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Ян V | ||||||
Пераемнік | Сергій I | ||||||
Дзейнасць | палітык, каталіцкі святар | ||||||
Нараджэнне |
630 |
||||||
Смерць |
24 верасня 687 |
||||||
Пахаванне | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПа паходжанні Конан быў фракіец, сынам афіцэра фракійскага войска, і навучаўся на Сіцыліі, а пасвечаны ў сан святара ў Рыме. Яго абранне суправаджалася барацьбой ваенных і царкоўных дзеячаў. Конан быў вылучаны ў якасці кампраміснага кандыдата — варожыя бакі задаволіў яго ўзрост, шаноўны выгляд і просты характар. Ён быў інтранізаваны 21 кастрычніка 686 года альбо пасля накіравання паведамлення аб яго абранні экзарху Равены, альбо пасля яго пацверджання.
Конан карыстаўся павагай візантыйскага імператара Юстыніяна II, які паведаміў яму, што мае намер выконваць рашэнні трэцяга Канстанцінопальскага сабора. Юстыніян таксама адмяніў некаторыя падаткі і зборы з папскіх уладанняў. Таксама Конан клапаціўся аб дзейнасці місіянераў у Ірландыі і Франконіі. Ён прыняў ірландскіх місіянераў Кіліяна і яго спадарожнікаў, пасвяціў Кіліяна ў біскупы і даручыў яму і іншым прапаведаваць веру ў Франконіі.
Пасля смерці Конан быў пахаваны ў прытворы базілікі Святога Пятра.
Літаратура
правіць- «Pope Conon». Catholic Encyclopedia. New York: Robert Appleton Company. 1913.