Конкурс песні Еўрабачанне 1981
Конкурс песні Еўрабачанне 1981 стаў 26-м конкурсам песні Еўрабачанне. Ён прайшоў 4 красавіка 1981 года ў горадзе Дублін (Ірландыя) у павільёне комплексу Сіманскорт Дублінскага каралеўскага таварыства. Да конкурсу далучыўся Кіпр, вярнуліся Ізраіль і Югаславія, але Італія і Марока вырашылі не ўдзельнічаць. Такім чынам, у конкурсе прынялі ўдзел 20 выканаўцаў.
Конкурс песні Еўрабачанне 1981 | |
---|---|
Дата | |
Фінал | 4 красавіка 1981 |
Правядзенне | |
Месца правядзення | ![]() |
Вядучы(я) | Дойрын Ні Браян |
Тэлеканал гаспадароў | ![]() |
Удзельнікі | |
Колькасць краін | 20 |
Дэбют | ![]() |
Вяртанне | ![]() ![]() |
Адмовіліся ад удзелу | ![]() ![]() |
Карта | |
Галасаванне | |
Сістэма галасавання | Кожная краіна ацэньвае 10 удзельнікаў ацэнкамі 1-8, 10, 12 |
Пераможная песня | ![]() |
Конкурс песні Еўрабачанне | |
◄1980 ![]() |
Гран-Пры атрымала Вялікабрытанія, якую прадстаўляў гурт «Бакс Фіз» з песняй «Making your Mind up». Пераможца конкурсу 1961 года Жан-Клод Паскаль, які прадстаўляў Люксембург, заняў толькі 11-е месца. Нарвегія не набрала ніводнага ачка. Егіпет упершыню прыняў рашэнне трансліраваць конкурс.