Конная шляхта — у попісах войска ВКЛ 16 ст. і іншых афіцыйных дакументах назва шляхты, якая выконвала ваенную павіннасць земскай службы на кані. Скаладала пераважную большасць войска ВКЛ і асобных магнатаў. Паводле попісу 1567-1568 шляхта, якая мела маёнкі да 20 дымоў, складала амаль 80% усёй шляхты. Яна падзялялался на розныя катэгорыі. Паводле сеймавай пастановы 1529 адна група коннай шляхты выставляла 1 каня ад 8 сялянскіх службаў, другая - ад 1-7 службаў (конь і ўзбраенне маглі быць горшыя), трэцяя ўвогуле не мела падданых сялян - служыла "сваімі галовамі”.

Гл. таксама правіць