Корпус-Крысты
Корпус-Крысты[3] (англ.: Corpus Christi) — горад у ЗША, размешчаны ў паўднёвай частцы штата Тэхас на ўзбярэжжы Мексіканскага заліва. Адміністрацыйны цэнтр акругі Нуэсес. Насельніцтва — 285 507 жыхароў (2007). Цэнтр турызму.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьКорпус-Крысты быў заснаваны ў 1839 годзе палкоўнікам Генры Лоўрэнсам Кінлі і зваўся Кінліс Трэйдзінг Пост (англ.: Kinney’s Trading Post) або Кінліс Ранча (англ.: Kinney’s Ranch). Гэта быў маленькі гандлёвы пасёлак, які прадаваў харчы мексіканскай рэвалюцыйнай арміі, якая размяшчалася ў 25 мілях на захад. У ліпені 1845 года амерыканскія войскі размясціліся ў пасёлку, рыхтуючыся да Амерыкана-мексіканскай вайны і заставаліся ў горадзе да сакавіка 1846 года. Прыкладна праз год горад быў названы Корпус-Крысты і ў верасні 1852 быў зарэгістраваны. У 1926 годзе ў горадзе быў адкрыты порт, а ў 1941 годзе пачала працаваць ваенна-паветраная станцыя Корпус-Крысты.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer Files — Washington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
- ↑ а б в United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- ↑ Напісанне Корпус-Крысты у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.421
- ↑ United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
- ↑ 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- ↑ https://portales.sre.gob.mx/coordinacionpolitica/images/stories/documentos_gobiernos/rai/nle/nl19.pdf
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Корпус-Крысты