Кракаўская брама (Люблін)
Кракаўская брама (польск.: Brama Krakowska) — цагляная брама ў Любліне, была часткай гарадскога мура, які не захаваўся. Брама служыла ўездам у Люблін з боку Кракава, ад якога атрымала сваю назву.
Брама | |
Кракаўска брама | |
---|---|
Brama Krakowska | |
51°14′51″ пн. ш. 22°33′59″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Люблін |
Тып будынка | брама |
Архітэктурны стыль | готыка з элементамі барока |
Дата заснавання | 1341 |
Сайт | muzeumlubelskie.pl/Muzeu… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брама была пабудавана ў 1341 годзе па загадзе караля Казіміра III. Перад гарадскім мурам быў пракладзены роў, праз які да брамы быў перакінуты мост.
У першай палове XVI стагоддзя ўмацаванні былі абноўлены Себасцьянам Улохам. Брама рэстаўравалася ў 1673 і 1742—1745 гадах. У 1782 годзе рэканструявана архітэктарам Дамініка Мерліні.
У першай палове XIX стагоддзя браму ўпрыгожылі абразамі Дзевы Марыі і Святога Антонія (заступніка горада). У 1950-я гады брама была адрэстаўравана, у ёй цяпер знаходзіцца Музей гісторыі Любліна.
Галерэя
правіць-
Найстарэйшы малюнак Кракаўскай брамы, 1618 г.
-
Кракаўская брама ў 1740 г.
-
Люблін з Кракаўскай брамай у 1944 г.
-
Механізм гадзінніка
-
Званы
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кракаўская брама (Люблін)