Кракаўска-Віленская унія
Кра́каўска-Ві́ленская унія — саюзная дамова паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім, заснаваная на Гарадзельскай уніі 1413 года. 6 мая 1499 года ў Кракаве акт уніі быў падпісаны польскай шляхтай, а 24 ліпеня таго ж года быў зацверджаны літоўскім баярствам у Вільні.
Кракаўска-Віленская унія | |
---|---|
| |
Дата падпісання | 6 мая 1499 |
Месца падпісання | Кракаў (Польшча) |
Увайшоў у сілу | 24 ліпеня 1499 |
Бакі |
Вялікае Княства Літоўскае Польскае Каралеўства |
Умовы | Пацверджанне Гарадзельскай уніі |
Перадумовы
правіцьПершапачатковая Гарадзельская унія 1413 года была складзена паміж стрыечнымі братамі — каралём польскім Уладзіславам II Ягайлам і вялікім князем літоўскім Вітаўтам. Ініцыятарам аднаўлення і пацверджання ранейшага дагавора, заключанай 86 гадоў назад, стаў унук Ягайлы, вялікі князь літоўскі Аляксандр, а другім бокам дагаворы выступіў яго родны брат Ян Ольбрахт.
Перападпісанне саюзнага дагавора прайшло ў той жа год, што і пастанова віленскага сойму 1499 года, паводле якога надалей ні вялікі князь літоўскі не мог быць абраны бяз згоды Польшчы, ні польскі трон не мог быць замешчаны бяз згоды літоўскага дваранства. Лагічным развіццём гэтых прававых дакументаў стаў Мельніцкі прывілей 25 кастрычніка 1501 года, паводле якога ўстанаўлівалася, што з тых часоў Польшча і Літва павінны складаць адну дзяржаву, якоя складаецца пад кіраваннем аднаго караля, які абіраецца ў Кракаве. Норма гэтая была ўпершыню ўжытая ў тым жа годзе: праз некалькі месяцаў 41-летні Ян Ольбрахт нечакана памёр, і Аляксандр уступіў, па сумяшчальніцтве, на польскі трон.
Аднак асноўнай мэтай абноўленай уніі, — як і ранейшай, — заставаўся ваенна-стратэгічны саюз, узаемадапамога Польшчы і Літвы пры вядзенні абарончых і наступальных войнаў; і першым чынам, як пісаў амерыканскі літоўскі гісторык Антанас Юсайціс — войнаў Літвы з Масквой і Польшчы — з туркамі і татарамі[1].
Праект абноўленай уніі быў складзены ў Літве яшчэ ў 1496 годзе[2][3]. Даследуючы, чаму ж рускія праваслаўныя дваране, якія апынуліся пад уладай Літвы, сталі яе з вядомага часу пакідаць, пераходзячы на службу Маскве, амерыканскі навуковец О. Бэкус адзначае, што пры перапрацоўцы з ранейшага тэксту уніі зніклі часткі, якія вызначалі стаўленне да праваслаўных грамадзян у дзяржаве. У сувязі з надаваннем Польшчай правоў дваранам з Літвы ў новым тэксце толькі адзначалася без удакладненняў, што некаторыя дваране атрымаюць дазвол на асабістыя гербы і іншыя знакі годнасці ў Польшчы[2].
Зноскі
- ↑ Antanas Jusaitis (1918). The history of the Lithuanian nation and its present national aspirations. The Lithuanian Catholic Truth Society. p. 41.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка) - ↑ а б Oswald P. Backus (1957). Motives of West Russian nobles in deserting Lithuania for Moscow, 1377-1514. University of Kansas Press. p. 174.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка) - ↑ Oswald P. Backus (1957). Motives of West Russian nobles in deserting Lithuania for Moscow, 1377-1514. University of Kansas Press. p. 174.
{{cite book}}
: Пададзена больш чым адно значэнне|pages=
і|page=
specified (даведка)
Літаратура
правіць- Гудавичюс Э. История Литвы с древнейших времен до 1569 года / Перевод Г. И. Ефремова.. — М.: Batrus, 2005. — Т. I. — ISBN 5-94953-029-2.