Крапіва кіеўская

Крапіва кіеўская[3] (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[4] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя.

Крапіва кіеўская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Urtica kioviensis Rogow.

Сінонімы
Urtica hulensis Feinbrun

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1435584
EOL  5723426
IPNI  857668-1
TPL  kew-2449331

Арэал і месцы рассялення

правіць

Дадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[4][5].

Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[6]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[4].

Апісанне

правіць

Пабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[7]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[5]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[4]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[7]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[4][7].

Таксанамія

правіць

Від Крапіва кіеўская ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).


  яшчэ 8 семейств
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 45—50 відаў
       
  парадак Ружакветныя     род Крапіва    
             
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Крапіўныя     від
Крапіва кіеўская
           
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(па Сістэме APG II)
  яшчэ каля 60 родаў  
     

Уключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[7].

Цікавыя факты

правіць

Арэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[8].

У філатэліі

правіць

Выява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[9].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 136. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д Крапіва кіеўская ў Чырвонай кнізе Беларусі(недаступная спасылка) (руск.)
  5. а б Urtica kioviensis (англ.)
  6. Карта з арэалам (англ.)
  7. а б в г Крапива киевская Архівавана 1 лістапада 2010. (руск.)
  8. The first subfossil records of Urtica kioviensis Rogow. and their consequences for palaeoecological interpretations(недаступная спасылка) (англ.)
  9. Паштовая марка Босніі і Герцагавіны

Спасылкі

правіць
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
II катэгорыя (EN)