Красацел даследчык

(Пасля перасылкі з Красацел чорны)

Красацел даследчык, або красацел чорны (Calosoma investigator) — насякомае атраду цвердакрылыя (Coleoptera), сямейства жужалі (Carabidae).

Красацел даследчык
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calosoma investigator Illiger, 1798


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
EOL  3463764
Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
IV катэгорыя (NT) 

Апісанне правіць

Даўжыня жука 16-27 мм. Афарбоўка чорная, зверху часта бронзавая або зеленаватая. Паміж радамі буйных залацістых ямак на надкрылах можна заўважыць 5-7 няправільных радоў дробных зярнятак.

Арэал правіць

Паўночна-Усходняя Еўропа (вядомы таксама з Швецыі), Сібір. У Беларусі знойдзены ў паўднёвых раёнах (на Палессі). Месцы пражывання: часцей за ўсё палі і лугі; на пясчанай і супясчанай глебе.

Асаблівасці біялогіі правіць

Мезаксерафіл. Актыўны ўначы. Днём хаваецца ў сховішчах. Трапляецца з мая па кастрычнік. Корміцца ў асноўным вусенямі лугавога матылька, коканапрадаў, совак і пядзенікаў. Генерацыя аднагадовая.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. ISBN 5-85700-095-5