Краснае (Мсціслаўскі раён)
Кра́снае[1] (трансліт.: Krasnaje, руск.: Красное) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.
Вёска
Краснае
| ||||||||||||||||||
За 27 км на паўднёвы захад ад Мсціслава, 68 км ад Магілёва, 7 км ад чыгуначнай станцыі Ходасы на лініі Орша-Сураж. Рэльеф раўнінны. На поўначы цячэ р. Чорная Натапа (прыток Сажа). Транспартныя сувязі па шашы Мсціслаў-Магілёў, якая праходзіць паблізу вёскі.
Гісторыя
правіцьВядома з 1499 года як «двор» князя Жаслаўскага. У 1523 г. — сяло, дзейнічала царква. У 16-17 ст. дзяржаўная ўласнасць. У 1573 г. — 10 гаспадарак. У 1588 г. у Мсціслаўскай воласці. У вайну 1654—1667 гадоў спустошана. У 1816 г. — 6 двароў, 28 жыхароў, уласнасць памешчыка ў Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губерні.
Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. З 17.07.1924 г. у складзе БССР. У 1926 г. — 6 двароў, 35 жыхароў. У 1931 г. арганізаваны калгас «Новы шлях», як у 1932 г. аб'ядноўваў 36 гаспадарак з вёсак Краснае і Гарбатаўшчына, меў 329 га ворыва, абслугоўваўся Ходасаўскай МТС імя Тэльмана, дзейнічала кузня. З 20.02.1938 г. у Магілёўскай вобласці. У Вялікаю Айчынную вайну з 14 ліпеня 1941 г. да 28 верасня 1943 г. вёска была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
У 1990 г. — 69 гаспадарак, 157 жыхароў, у складзе калгаса «XXVI-ы з'езд КПСС»[2] (цэнтр — в. Усполле). У 2007 г. вёска далучана да Мсціслаўскага «Райаграпрамтэхзабеспячэння». Ёсць магазін.
Планіровачна складаецца з 2 вуліц. Ад галоўнай просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад, адыходзіць на паўднёвы захад просталінейная кароткая вуліца. На паўночным захадзе адасоблена праходзіць паралельная вуліца. Забудавана двухбакова, шчыльна, індывідуальнымі драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўночным захадзе, на тэрыторыі былой сядзібы. Захаваліся рэшткі старога парку.
Галерэя
правіць-
Вясковы краявід у Красным.
-
Прырода каля вёскі.
-
Краснае зімой.
Насельніцтва
правіць- 2012 год — 77 жыхароў
- 2013 год — 72 жыхары
- 2014 год — 65 жыхароў
- 2015 год — 61 жыхар
- 2016 год — 54 жыхары
Крыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ «Памяць». Мсціслаўскі раён. — Мн.: «Полымя», 1999. — С. 528.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Краснае (Мсціслаўскі раён)