Краснае (торфапрадпрыемства)
Торфапрадпрыемства «Краснае» — прадпрыемства па здабычы выкапнёвага торфу з радовішча тарфянога масіву балота Чысць у Маладзечанскім і Вілейскім раёнах Мінскай вобласці. Заснавана ў 1955 годзе. Для пражывання працаўнікоў прадпрыемства запраектаваны і ўзведзены пасёлак Чысць побач з вёскамі Ракуцёўшчына і Асавец.
Краснае | |
---|---|
Тып | фірма |
Заснаванне | 1953 |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | здабыча карысных выкапняў[d] |
Гісторыя
правіць- 1953 — правядзенне разведвальных работ у тарфяным масіве Чысць Ленінградскім дзяржаўным інстытутам па комплекснаму выкарыстанню торфу ў народнай гаспадарцы «Ленгіпраторф».
- 1954 — будаўніцтва жылых дамоў у пасёлку Чысць, а таксама амбулаторыі, пякарні, сталовай, лазні, крамы.
- 1955 — заснавана торфапрадпрыемства «Чысць».
- 1956 — здабыта 50 тысяч тон торфу. Торф пастаўляецца на Мінскую ЖЭЦ-2, Жодзінскую ЦЭЦ, Полацкую ЦЭЦ. Пачала працаваць амбулаторыя.
- 1957 — пачатак будаўніцтва школы і клуба ў пасёлку.
- 1959 — пачаў працаваць завод па выпуску паўбрыкетаў, якія выкарыстоўваліся насельніцтвам для ацяплення. Выпушчана 22,5 тысяч тон паўбрыкетаў. Дырэктарам завода быў назначаны Парукаў І. І., а галоўным інжынерам Новікаў С. П.
- 1960 — скончана будаўніцтва жылых дамоў для працаўнікоў торфапрадпрыемства.
- 1961 — магутнасць завода павялічана да 50 тысяч тон паўбрыкетаў. За ўвесь час эксплуатацыі было выпушчана болей за 430 тысяч тон паўбрыкетаў.
- 1962 — паўбрыкетны завод «Чысць» перайменаваны ў паўбрыкетны завод «Краснае», па назве суседняй вёскі Краснае. Верагодна, гэта было зроблена, каб выключыць блытаніну з торфапрадпрыемствам «Чысцік» у аднайменннай вёсцы Чысцік Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
- 1974 — паўбрыкетны завод «Краснае» перайменаваны ў торфапрадпрыемства «Краснае».
- 1982 — На магутнасцях торфапрадпрыемства «Краснае» арганізаваны «Вопытна-механічны завод „Краснае“». На ём працуюць цэхі гарачай і халоднай штампоўкі.
- 1984 — за час існавання торфапрадпрыемства здабыта каля 7,4 млн т торфу, запасы ацэньваюцца ў 5,1 млн т.
- 1985 — торфапрадпрыемства «Краснае» ліквідавана.