Ракуцёўшчына
Ракуцёўшчына[1] (трансліт.: Rakucioŭščyna, руск.: Ракутёвщина) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.
Вёска
Ракуцёўшчына
| ||||||||||||||||||||
Геаграфія
правіцьЗнаходзіцца за 18 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 60 км ад Мінска, за 2 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.
Назва
правіцьНазва Ракуцёўшчына адыменнага (антрапанімічнага) паходжання.
Ад балцка-літоўскага аднаасноўнага імя Rakutis, у якім аснова Rak- пашыраная антрапанімічным пашыральнікам -ut-. Гэтая ж аснова ў старабалцкага паходжання двухасноўных імёнах Rak-man’as, Rak-tar’as[2].
Ад гэтага ж антрапоніма тапонімы Ракуцева, Ракуці ў гэтым жа рэгіёне.
Побач з Ракуцёўшчынай (адразу цераз Краснае) адыменнага паходжання тапонімы Сурынты, Відзеўшчына, Гірдзі (ад балцка-літоўскіх аднаасноўных імёнаў Sur-int’as, Vydžius, Girdžius).
Гісторыя
правіцьПаводле пісьмовых крыніц вядома як прыватная ўласнасць у Менскім ваяводстве Вялікім Княстве Літоўскім. У 1765 годзе вёска, 4 двары, уласнасць пана Валадзьковіча.
Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У склад маёнтка ўваходзілі вёскі: Іўкі, Ракуцёўшчына і частка вёскі Касцюшкі. У 1870 годзе маёнтак належаў памешчыку Шыманскаму. У 1897 годзе ў вёсцы 11 двароў, 81 жыхар; непадалёку ад вёскі знаходзіўся фальварак, 1 двор, 17 жыхароў.
У пачатку XX стагоддзя вёска, 117 дзесяцін зямлі, у Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Побач размяшчаўся маёнтак памешчыцы Шыманскай, якая мела тут 150 дзесяцін зямлі.
У 1911 годе ў фальварку жыў і працаваў амаль два летнія месяцы беларускі паэт, перакладчык, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч.
Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.
З 1921 года вёска ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[3].
З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ў Радашковіцкім раёне Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі, якія спалілі 5 двароў і загубілі 3 жыхароў, 7 жыхароў вывезлі ў Германію на прымусовыя работы, адкуль вярнулася 5 жыхароў. 12 вяскоўцаў загінулі на фронце, 10 — у партызанскай барацьбе.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Да 9 жніўня 1960 года вёска ўваходзіла ў склад Мясоцкага сельсавета[4]. Землі знаходзіліся ў калгасе «Краснае».
З 1991 года вёска ў незалежнай Рэспубліцы Беларусь. У 1994 годзе створаны філіял музея Максіма Багдановіча «Фальварак Ракуцёўшчына».
Насельніцтва
правіцьСлавутасці
правіцьФіліял «Фальварак Ракуцёўшчына» Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры (Мінск). У гонар паэта Максіма Багдановіча пастаўлены мемарыяльны знак.
Заўвагі
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Z. Zinkevičius. Lietuvių asmenvardžiai. Vilnius, 2008. С. 128.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2012. — 624 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0636-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ракуцёўшчына