Сурынты

вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Суры́нты[1] (трансліт.: Surynty, руск.: Суринты) — вёска ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Красненскага сельсавета.

Вёска
Сурынты
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 19 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1773
Паштовыя індэксы
222331
Аўтамабільны код
5
СААТА
6238817131
Сурынты на карце Беларусі ±
Сурынты (Беларусь)
Сурынты
Сурынты (Мінская вобласць)
Сурынты

Геаграфія правіць

Знаходзіцца за 19 км на паўднёвы ўсход ад Маладзечна, за 59 км ад Мінска, за 2,5 км ад чыгуначнай станцыі Уша на лініі Мінск — Маладзечна.

Назва правіць

Назва Сурынты адыменнага паходжання, ад балцка-літоўскага двухасноўнага імя Сурынтас (Surintas), што складаецца з асноў Su- i Rint-.

Паблізу Сурынтаў вёскі з адыменнымі назвамі балцка-літоўскага паходжання Відзеўшчына, Ракуцёўшчына (ад імёнаў Vydžius, Rakutis).

Гісторыя правіць

У XVIII стагоддзі сяло, дзяржаўная ўласнасць у Краснасельскіх воласці і старастве Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1789 годзе 2 двары і карчма.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі вёска — казённая ўласнасць Вілейскага павета Мінскай, з 1843 года Віленскай губерняў. У 1861 годзе 11 рэвізскіх душ. Вёска была дадзена ва ўладанне на 50 гадоў памешчыцы Буржынскай і яе сыну. Мелася заезная карчма. У другой палове XIX стагоддзя вёска і ваколіца ў Краснасельскай воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. У 1897 годзе ў вёсцы 16 двароў, 89 жыхароў. Непадалёку ад вёскі знаходзілася ваколіца, 5 двароў, 35 жыхароў. У 1904 годзе ў вёсцы 71 жыхар, 77 дзесяцін зямлі, у ваколіцы 35 жыхароў, 56 дзесяцін зямлі.

Савецкая ўлада абвешчана ў лістападзе 1917 года. З лютага да снежня 1918 года вёска акупіравана войскамі Германіі. 25 сакавіка 1918 года тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. З снежня 1918 года адноўлена савецкая ўлада, з 1 студзеня 1919 года тэрыторыя ў складзе БССР, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года і з кастрычніка 1920 года занята польскімі войскамі.

З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Віленскага ваяводства, Вілейскага павета, гміны Краснае[2]. З 1927 года ў Маладзечанскім павеце.

З 1939 года ў БССР, з 12 кастрычніка 1940 года ва Уланаўшчынскім сельсавеце Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці. У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года ў Красненскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці.

Насельніцтва правіць

  • 1866 год — 32 жыхары, 10 двароў[3].
  • 1921 год — 147 жыхароў, 28 двароў[4].
  • 1931 год — 168 жыхароў, 34 двары[5].
  • 2001 год — 41 жыхар, 21 гаспадарка.
  • 2010 год — 25 жыхароў, 17 гаспадарак.

Заўвагі правіць

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Суры́мты
  2. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 58.
  3. http://dir.icm.edu.pl/pl/Slownik_geograficzny/Tom_XI/600
  4. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 84.
  5. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 28

Літаратура правіць

Спасылкі правіць