Красны Пасёлак

вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Кра́сны Пасёлак[1] (трансліт.: Krasny Pasiolak, руск.: Красный Посёлок) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Блужскага сельсавета. Месціцца за 22 км на поўдзень ад Мар’інай Горкі, 77 км ад Мінска, 17 км ад чыгуначнай станцыі Талька, каля ракі Суцінка.

Вёска
Красны Пасёлак
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Ранейшыя назвы
Падаточча
Воссе
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 61 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1713
Паштовыя індэксы
222814
Аўтамабільны код
5
Красны Пасёлак на карце Беларусі ±
Красны Пасёлак (Беларусь)
Красны Пасёлак
Красны Пасёлак (Мінская вобласць)
Красны Пасёлак

Гісторыя

правіць

У 1920-я гады былі заснаваны хутары Падаточча, Воссе і Падвоссе, якія абазначаліся на карце яшчэ ў 1935 годзе[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года тэрыторыя пад акупацыяй Германіі.

У пасляваенныя гады хутары былі аб’яднаны ў Красны Пасёлак, вядомы паводле перапісу 1960 года. Пазней вёска.

Да 28 мая 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Суцінскага сельсавета[3].

Насельніцтва

правіць
  • 1960 год — 260 жыхароў
  • 2002 год — 49 двароў, 99 жыхароў
  • 2009 год — 98 жыхароў
  • 2019 год — 61 жыхар[4]

Крыніцы

правіць
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Карта РККА, 1935 г.
  3. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)
  4. Belarus. pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.

Літаратура

правіць
  • Чырвоны Пасёлак // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 195. — 528 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
  • Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.

Спасылкі

правіць