Кратар Зямлі Уілкса

Кратар Зямлі Уілкса — геалагічнае ўтварэнне, размешчанае пад ледзяным шчытом Антарктыды, у раёне Зямлі Уілкса, якое мае дыяметр каля 500 км. Мяркуецца, што гэта гіганцкі метэарытны кратар.

Кратар Зямлі Уілкса

Кратар Зямлі Уілкса на карце Антарктыды
Каардынаты: 70° пд. ш. 120° у. д.HGЯO
physical
Кратар Зямлі Уілкса
Кратар Зямлі Уілкса

У 2006 групай пад кіраўніцтвам Ральфа фон Фрэзэ (Ralph von Frese) і Лэрэмі Потса (Laramie Potts) па даных вымярэнняў гравітацыйнага поля Зямлі спадарожнікамі GRACE быў выяўлены масавы канцэнтрат дыяметрам каля 300 км, вакол якога, па даных радыёлакацыі, знаходзіцца вялікая кальцавая структура. Такая камбінацыя характэрна для ударных кратараў.

Паколькі структура знаходзіцца пад Антарктычным ледзяным шчытом, прамыя яе назіранні пакуль немагчымыя. Існуюць альтэрнатыўныя тлумачэнні з'яўлення масавага канцэнтрату, такія як мантыйныя плюмы і іншыя віды буйнамаштабнай вулканічнай актыўнасці. Калі гэтае ўтварэнне сапраўды з'яўляецца ўдарным кратарам, то метэарыт, які стварыў яго, быў прыкладна ў 6 раз большы за метэарыт, які стварыў кратар Чыксулуб, які, як лічыцца, выклікаў масавае выміранне на мяжы мела і кайназоя. Існуе гіпотэза, што гэта імпактная падзея магла выклікаць пермска-трыясавае выміранне каля 250 млн гадоў назад.

Спасылкі правіць