Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны
«Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны» — дыялектны слоўнік, складзены краязнаўцам Мікалаем Шатэрнікам. Выдадзены ў 1929 годзе ў Менску. Змяшчае каля 9 тысыч слоўнікавых артыкулаў, уключае агульнанародны і рэгіянальны лексічны матэрыял з 35 населеных пунктаў Пухавіцкага, Смілавіцкага і Шацкага раёнаў. Пераважная большасць слоў (прыкладна 90 %) зафіксавана ў вёсцы Старына, дзе нарадзіўся і вырас аўтар[1].
Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны | |
---|---|
![]() | |
Аўтар | Мікалай Васілевіч Шатэрнік |
Мова арыгінала | беларуская |
Выпуск | 1929 |
Месца публікацыі | Мінск |
Мікраструктура слоўніка мае шмат агульнага з арганізацыяй слоўнікавых артыкулаў у «Віцебскім краёвым слоўніку». Рэестравыя словы фіксуюцца, як правіла, у зыходных формах. Пасля ў дужках з адпаведнай паметай нярэдка прыводзяцца і некаторыя іншыя іх формы: пры назоўніках — формы роднага склону адзіночнага ліку (або множнага, калі назоўнік pluralia tantum); павелічальныя, памяншальныя і ласкальныя формы пры якасных прыметніках[1]:
- Клець, і, ж. — небольшой амбар для хранения зерна и разн. продуктов. Прынясі сала с клеці. В. Старына. Кладзі гной на поле густа, то ў клеці ня будзе пуста. Прык. В. Дайнава, Пух. р.
- Клешч, а, м. (Acarus L.) — клещ. Сабака ўсё трэцца: мусіць кляшчэ ў яго ё. В. Старына.
Бібліяграфія
правіць- Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны / улажыў [і аўтар прадмовы] М. В. Шатэрнік; пад рэдакцыяй М. Я. Байкова і Б. І. Эпімаха-Шыпілы ; Беларуская акадэмія навук, Аддзел гуманітарных навук, Камісія для ўкладання слоўніка жывой беларускай мовы. — Менск : Выданне Беларускай акадэміі навук, 1929. — 317, [9] с. ; 26 см. — 2000 экз.