Марцін Кромер

(Пасля перасылкі з Кромер)

Марцін Кромер (1512 — 23 сакавіка 1589) — біскуп вармінскі. Аўтар гістарычнай працы «Аб паходжанні і дзеях палякаў» (1555).

Марцін Кромер

Герб
біскуп вармінскі[d]
з 5 жніўня 1579
Папярэднік Станіслаў Гозій
Пераемнік Андраш Батары[d]
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік, дыпламат, гісторык, тэарэтык музыкі, каталіцкі святар, філолаг, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1512[1][2][…]
Смерць 23 сакавіка 1589(1589-03-23)[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аб паходжанні і дзеях палякаў правіць

Праца напісаная па даручэнні Жыгімонта Аўгуста.

Апісанне падзей было даведзена да пачатку княжання Жыгімонта I Старога (1506). Праца ў сваёй аснове была вельмі добрай кампіляцыяй прац Я. Длугаша і Б. Вапоўскага, апроч таго, аўтар увёў у навуковы абарот больш за 100 дакументаў, а таксама звярнуўся да самай старой польскай хронікі — Хронікі Гала Ананіма.

Кніга прызначалася для замежнага чытача, і мела задачу паказаць магутнасць Польшчы і яе гісторыі. Аўтарская канцэпцыя гісторыі мела дзяржаўны характар: у падтрымку агульнадзяржаўных інтарэсаў, супраць «правінцыяльнага сепаратызму» (літоўскага і прускага) і прывілеяў шляхты.

Спачатку праца была прынята варожа, і ў Польшчы, і асабліва ў ВКЛ (як шляхтай, так і магнацтвам), бо ўхваляла касцёл і ўладу магнацкай алігархіі, асцярожна ставілася да шырокіх шляхецкіх правоў, непрыхільна ставілася да ВКЛ. Супраць М. Кромера на сеймах 1556—1557 і 1563—1564 выступаў Мікалай Радзівіл Чорны. Але пасля Люблінскай уніі гэтыя настроі паступова зніклі, а ў 1580 сейм выказаў М. Кромеру публічную падзяку.

Зноскі

  1. Міжнародны ідэнтыфікатар стандартных найменняў — 2012. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Swartz A. Marcin Kromer — 2007.
  3. Marcin Kromer // Internetowy Polski Słownik Biograficzny

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.476
  • Белазаровіч В. А. Гістарыяграфія гісторыі Беларусі: вучэб. дапаможнік; Установа Адукацыі «Гродзенскі Дзярж. Ун-т імя Я. Купалы». — Гродна : ГрДУ, 2006. — 345 с. — ISBN 985-417-858-7. С.40, 41.