Круглы стол—Свабодная Грузія

Круглы стол—Свабодная Грузія (груз. მრგვალი მაგიდა — თავისუფალი საქართველო) — альянс грузінскіх палітычных партый.

Круглы стол—Свабодная Грузія
груз. მრგვალი მაგიდა — თავისუფალი საქართველო
Лідар Звіяд Гамсахурдзія
Дата заснавання 1990
Штаб-кватэра

Стварэнне правіць

1113 сакавіка 1990 года ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі Тбілісі адбылася канферэнцыя, на якой былі запрошаны ўсе нефармальныя арганізацыі, якія вызначалі сябе як нацыянальна-вызваленчы рух. Мэтай канферэнцыі было стварэнне кааліцыйнага савета.

На канферэнцыі былі прадстаўлены два планы аддзялення Грузіі ад Савецкага Саюза:

  • Прадстаўнікі першага лічылі, што краіна павінна стаць незалежнай з дапамогай рэферэндуму. Гэта значыць, яны меркавалі пайсці па шляху Літвы, якая ў сакавіку 1990 года легітымным і мірным спосабам пачала шлях да выхаду са складу СССР.
  • Іншы план разглядалі набыццё незалежнасці шляхам вываду савецкіх войск з Грузіі. Лозунг прыхільнікаў другога плана быў: «Спачатку — свабода, а потым — незалежнасць».

Звіяд Гамсахурдзія назваў планы «антынацыянальнымі» і пакінуў канферэнцыю разам з некалькімі партыямі. Арганізацыі, якія пакінулі канферэнцыю, стварылі палітычны альянс «Круглы стол—Свабодная Грузія». Яго асноўнай палітычнай мэтай было спачатку правесці рэферэндум аб незалежнасці, а потым прыняць дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Грузіі на аснове гэтага рэферэндуму.

Альянс Круглы стол—Свабодная Грузія быў ва ўладзе да 1993 года[удакладніць], пасля чаго распаўся.

Прыход да ўлады правіць

На выбарах 28 кастрычніка 1990 года блок «Круглы стол—Свабодная Грузія» атрымаў 53,99% галасоў, узяўшы большасць у Вярхоўным Савеце Грузінскай ССР.

9 красавіка 1991 года сесія Вярхоўнага Савета прыняла Закон аб незалежнасці Грузіі на аснове рэферэндуму 31 сакавіка 1991 года. Звіяд Гамсахурдзія, кандыдат ад кааліцыі, атрымаў 87% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах і стаў першым прэзідэнтам незалежнай Грузіі.

Члены правіць

  • Хельсінкскі саюз Грузіі (груз. საქართველოს ჰელსინკის კავშირი)
  • Таварыства Св. Іллі—Праведнае грамадства Грузіі (груз. სრულიად საქართველოს წმინდა ილია მართლის საზოგადოება)
  • Грузінскае Таварыства Мераба Костава (груз. სრულიად საქართველოს მერაბ კოსტავას საზოგადოება)
  • Саюз грузінскіх традыцыяналістаў (груз. ქართველ ტრადიციონალისტთა კავშირი)
  • Грузінскі нацыянальны фронт—Радыкальны саюз (груз. საქართველოს ეროვნული ფრონტი-რადიკალური კავშირი)
  • Нацыянальна-ліберальны саюз Грузіі (груз. საქართველოს ეროვნულ-ლიბერალური კავშირი)
  • Грузінская нацыянальна-хрысціянская партыя (груз. საქართველოს ეროვნულ-ქრისტიანული პარტია)

Спасылкі правіць