Круглы стол дэмакратычнага адзінства

Круглы стол дэмакратычнага адзінства (ісп.: Mesa de la Unidad Democrática, MUD) — шырокая выбарчая кааліцыя Венесуэлы, якая складаецца з правацэнтрысцкіх, цэнтрысцкіх і левацэнтрысцкіх палітычных партый. Была сфарміравана ў студзені 2008 года для аб’яднання апазіцыі да кіруючай Адзінай сацыялістычнай партыі Венесуэлы да выбараў у парламент 2010 года[1]. Папярэдняя апазіцыйная «парасонавая кааліцыя», Coordinadora Democrática, спыніла дзейнасць пасля правалу рэферэндума аб адстаўцы Уга Чавеса ў 2004 годзе.

Круглы стол дэмакратычнага адзінства
ісп.: Mesa de la Unidad Democrática
UNIDAD Venezuela logo.png
Дата заснавання 23 студзеня 2008
Ідэалогія прагрэсівізм[d] і антычавізм[d]
Месцаў у Нацыянальнай асамблеі
65 / 167
Месцаў у Лацінаамерыканскім парламенце
8 / 12
Сайт unidadvenezuela.org

Парламенцкія выбары 2010Правіць

У верасні 2010 года на выбарах у Нацыянальную Асамблею Венесуэлы MUD атрымаў 47% галасоў на нацыянальным узроўні; аднак, змог атрымаць толькі 64 месцы (з 165) у сувязі са змяненнем прынцыпаў размеркавання месцаў у Асамблеі, згодна з якім лідар гонкі атрымлівае кваліфікаваную большасць. Такім чынам, Адзіная сацыялістычная партыя Венесуэлы, якая заручылася падтрымкай 48 % выбаршчыкаў, атрымала 98 крэслаў, а партыя Patria Para Todos (PPT) — толькі 2 месцы[2].

Парламенцкія выбары 2015Правіць

Кааліцыя выйграла парламенцкія выбары 2015 года, атрымаўшы 56,2% галасоў і 109 з 164-х месцаў у парламенце, і атрымала кваліфікаваную большасць са студзеня 2016 года.

Размеркаванне дэпутацкіх мандатаў унутры кааліцыіПравіць

Назва партыі Назва на іспанскай Скарачэнне Лідар Ідэалогія Колькасць месцаў у Нацыянальнай Асамблеі Міжнародныя асацыяцыі
За справядлівасць Primero Justicia PJ Энрыке Капрылес Радонскі Прагрэсівізм/Гуманізм
33 / 167
Няма
Новы час Un Nuevo Tiempo UNT Мануэль Расалес Сацыял-дэмакратыя
18 / 167
Сацыялістычны інтэрнацыянал
Народная воля Voluntad Popular VP Леапольда Лопес Прагрэсівізм/Сацыял-дэмакратыя
14 / 167
Сацыялістычны інтэрнацыянал
Радыкальная справа La Causa Radical LCR Андрэс Веласкес Лейбарызм
4 / 167
Няма
Прагрэсіўны рух Венесуэлы[es] Movimiento Progresista de Venezuela MPV Сімон Кальсадылья Прагрэсівізм
4 / 167
Няма
Праект Венесуэла Proyecto Venezuela PRVZL Энрыке Салас Феа Ліберальны кансерватызм
2 / 167
Міжнародны дэмакратычны саюз, Саюз лацінаамерыканскіх партый
Cuentas Claras[es] Cuentas Claras CC Вічэнца Скарана Прагрэсівізм
2 / 167
Няма
Паслядоўнае развіццё Avanzada Progresista AP Анры Фалькон Дэмакратычны сацыялізм
2 / 167
Няма
Прыязджай у Венесуэлу Vente Venezuela VV Марыя Карына Мачада Лібералізм
1 / 167
Няма
Альянс смелых людзей Alianza Bravo Pueblo ABP Антоніа Ледэсма Сацыял-дэмакратыя
1 / 167
Няма
Новыя людзі[es] Gente Emergente GE Хуліа Сесар Рэес[es] Сацыял-дэмакратыя
1 / 167
Няма
Канвергенцыя Convergencia Nacional CN Хуан Хасэ Кальдэра Хрысціянская дэмакратыя
0 / 167
Хрысціянска-дэмакратычная арганізацыя Амерыкі
Рух за адказную, ўстойлівую і прадпрымальніцкую Венесуэлу[es] Movimiento por una Venezuela Responsable, Sostenible y Emprendedora MOVERSE Алексіс Рамера Зялёныя
0 / 167
Няма
Экалагічны рух Венесуэлы Movimiento Ecológico de Venezuela MOVEV Мануэль Дыяс Зялёныя
0 / 167
Глабальныя зялёныя, Федэрацыя зялёных партый Амерыкі
Незалежныя дэпутаты
2 / 167

Зноскі

СпасылкіПравіць