Крушэнне лодкі з мігрантамі ля берагоў Грэцыі (2023)

14 чэрвеня 2023 года каля берагоў Грэцыя пацярпела крушэнне лодка, якая перавозіла мігрантаў[1].

Меркавана 10 чэрвеня судна адправілася з Табрука, Лівія, яе пунктам прызначэння была Італія. У ноч на 14 чэрвеня яна перавярнулася ў міжнародных водах недалёка ад горада Пілас, Грэцыя[2][3]. Большасць пасажыраў былі з Егіпта, Сірыі і Пакістана[2]. Пасля крушэння пачалася маштабная выратавальная аперацыя з прыцягненнем берагавой аховы і ВМС, таксама ўдзел прымалі прыватныя судны[4].

Колькасць пасажыраў на лодцы ацэньваецца ў 400—750 чалавек, паведамляецца аб выратаванні 104 з іх. Колькасць загінулых — 82 чалавекі, дакладная колькасць зніклых без вестак невядома[5]. Каля 30 чалавек шпіталізаваны ў Пілосе[6]. Чатыры чалавекі з сімптомамі пераахаладжэння былі дастаўлены верталётам у бальніцу горада Каламата[7]. Урад Грэцыі абвясціў трохдзённую жалобу[2]. Гэта здарэнне стала найбуйнейшым караблекрушэннем у Грэцыі з пачатку года[8], а таксама ацэньваецца як адно з самых смяротных у Еўропе за апошнія гады[2]. Папярэдняй прычынай называецца перагружанасць[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. "Seventy-nine dead and hundreds missing in 'one of Greece's biggest migrant tragedies'". BBC News. 2023-06-14. Праверана 2023-06-15.
  2. а б в г Tagaris, Karolina (2023-06-14). "At least 79 drown, hundreds missing in migrant shipwreck off Greece". Reuters. Праверана 2023-06-15.
  3. а б У берегов Греции перевернулась лодка с мигрантами из Северной Африки. Погибли больше 70 человек (руск.). Meduza (16 красавіка 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  4. Death toll in Greece refugee boat tragedy soars to 78 (англ.). Al Jazeera (14 чэрвеня 2023). Праверана 15 чэрвеня 2023.
  5. "At least 79 people drown as refugee boat sinks off Greece". The Guardian. 2023-06-14.
  6. Dozens of migrants dead, fears for hundreds missing in Greece shipwreck (англ.). France 24 (14 чэрвеня 2023).
  7. "At least 79 dead, hundreds missing in year's deadliest wreck off Greece". Washington Post. 2023-06-14.
  8. У берегов Греции перевернулась лодка, погибли десятки человек (руск.). Радио Озоди (14 чэрвеня 2023).