Крывяная мука
Крывяная мука́ — угнаенне і корм для жывёл.
Крывяную муку атрымліваюць з адходаў мясной вытворчасці. Звычайна ўяўляе сабой высушаную кроў кароў, свіней, курэй.
Угнаенне Правіць
Шырока выкарыстоўваецца ў якасці азотнага ўгнаення.
Корм Правіць
З'яўляецца бялкова-вітамінавым дадаткам да корму свіней, птушкі, пушнога звера, рыб.
Змяшчае вялікую колькасць бялку (каля 80 %), жалеза (900 мг/кг); з'яўляецца крыніцай амінакіслот трэаніну (0.05% у свабоднай форме), гістыдына (5%), лізіна, метыяніна.
У многіх краінах памяншаецца выкарыстанне крывяной мукі ў кармавых мэтах у сувязі з небяспекай перадачы з крывёй каровінага шаленства.
Літаратура Правіць
- Крывяная мука // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 500. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).