Крывянка, таксама крывяная каўбаса (чорны пудынг) — від каўбасы, галоўным інгрэдыентам якой з’яўляецца бычыная, цялячая і/або свіная кроў, вычышчаная ад фібрына (кавалачкаў згуслай крыві). Для ачышчэння крыві узбіваюць мяцёлкай; вычышчаная кроў можа доўга захоўвацца, а перад ужываннем яе працаджваюць праз дробнае сіта.

Кампаненты
Асноўныя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Крывянка перад вэнджаннем

Фарш для такой каўбасы складаецца са свінога мяса, скурак, або абрэзкаў ад іншых каўбас, прыправы; ў шэрагу выпадкаў таксама дадаецца бычыны, цялячы або свіны язык. На стол крывяная каўбаса можа падавацца як гарачай, так і халоднай. Беларусы дадаюць таксама адвараныя або сырыя крупы (грэцкія, ячныя, рысавыя), таксама скваркі. Крупы часам замяняюць мукой.

Згодна з камедыёграфам Менандрам, лепшым поварам у Афінах славіўся нейкі кухар Афтэней, які і вынайшаў крывяную каўбасу.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.500

Спасылкі правіць